Вы тут

«Школы юных» адкрываюць новы адукацыйны сезон у БДУ


У гэтым годзе да вялікай універсітэцкай сям'і «Школ юных» далучыліся «Школа юнага хіміка» і «Школа будучага лагіста-міжнародніка». Слухачамі «Школы юнага хіміка» могуць стаць вучні 7—11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. У «Школу будучага лагіста-міжнародніка», якая дзейнічае на факультэце міжнародных адносін, запрашаюць вучняў 10—11 класаў. Галоўная яе задача заключаецца ў прафесійнай арыентацыі абітурыентаў, якія плануюць кар'еру ў сферы міжнароднай лагістыкі. Таксама на ФМА адзінаццацікласнікі могуць прайсці навучанне ў «Школе будучага мытніка».

Нагадаем, што ў вядучай ВНУ краіны працуюць школы юных біёлагаў (для вучняў 9—11 класаў), географаў, геолагаў і краязнаўцаў (для вучняў 7—11 класаў), вочна-завочная фізіка-матэматычная школа пры фізічным факультэце (для вучняў выпускных класаў), «Школа юнага матэматыка» пры механіка-матэматычным факультэце (для вучняў 5—11 класаў), «Школа юных матэматыкаў і інфарматыкаў» у «ЮНІЦэнтр-ХХІ» і вочна-завочная школа па матэматыцы і інфарматыцы для вучняў 5—11 класаў пры факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Вучняў 6—11 класаў запрашае «Школа юных гісторыкаў» пры гістарычным факультэце, а вучняў 9—11 класаў — «Школа юнага філосафа» на факультэце філасофіі і сацыяльных навук.

А «Школа радыёфізіка» пры факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій і «Школа маладога журналіста» пры Інстытуце журналістыкі разлічаны на адзінаццацікласнікаў.

Для таго каб ахапіць школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны, БДУ таксама актыўна пашырае сваю адукацыйную прысутнасць у сетцы інтэрнэт. У ВНУ працуюць дыстанцыйныя курсы для старшакласнікаў па паглыбленым вывучэнні гісторыі і матэматыкі.

Навучанне ва ўсіх «Школах юных» — бясплатнае.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Бясплатная альтэрнатыва рэпетытарству

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.