Вы тут

У інтэрнэце з'явіліся ролікі і паведамленні аб выкраданні мужчыны


У інтэрнэце з'явіліся ролікі і паведамленні аб выкраданні мужчыны з Маларыцкага раёна, якое быццам бы здзейснілі пад пагрозай невядомыя.


Вось што паведаміў з гэтай нагоды начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Брэсцкага абласнога УУС Сяргей ДУЧЭНКА:

— Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Брэсцкага РАУС і палка ППСМ УУС у прыватным доме вёскі Арлянка Маларыцкага раёна затрымалі 55-гадовага мужчыну. Ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па абвінавачванні ў здзяйсненні насілля ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

У час яго канваіравання ў Брэст аўтамабілі знаёмых і сваякоў сталі перашкаджаць руху службовага аўтамабіля. На сірэну, пробліскавыя маячкі, а таксама патрабаванне ўступіць дарогу вадзіцелі не рэагавалі. Для спынення транспарту аднаго з правапарушальнікаў супрацоўнік міліцыі выкарыстаў зброю. Ён выстраліў у паветра, але вадзіцель не зрэагаваў. Затым міліцыянер выстраліў у правае задняе кола і тым самым прымусіў машыну спыніць рух.

На месца здарэння прыбыла аператыўна-следчая група. Усе ўдзельнікі канфлікту ўстаноўлены. Зараз з імі працуюць следчыя СК, заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Стрэлы ў лесе

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.