Вы тут

Голас творцаў павінен гучаць мацней у адстойванні ідэалаў краіны


Голас творчай эліты павінен гучаць мацней у адстойванні каштоўнасцяў і ідэалаў сваёй краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі пры размове з журналістамі ў кулуарах II З'езду Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.


Ігар Бузоўскі перакананы, што адстойванне каштоўнасцяў і ідэалаў - гэта ў тым ліку і адстойванне незалежнасці дзяржавы. "Голас пісьменніцкага асяроддзя, голас творчага асяроддзя павінен быць значна мацней у адстойванні гэтай незалежнасці, - сказаў ён. - Заявы асобна ўзятых пісьменнікаў, асобна ўзятых творчых асоб - гэта добра, але кансалідаваць іх імкненні павінны менавіта такія форумы" .

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што выпрацаваныя стагоддзямі агульныя каштоўнасці і ідэалы, уласцівыя беларускаму і расійскаму народам, дазволілі выстаяць ім у Вялікай Айчыннай вайне, спраўляцца з выклікамі часу на працягу станаўлення дзяржаў.

"Незалежнасць - гэта нашы каштоўнасці і ідэалы з асаблівасцямі, уласцівымі кожнаму народу, культуры, нацыянальнаму менталітэту, якія мы адстойваем, абараняем", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Акрамя гэтага, ён адзначыў, што "сацыяльныя функцыі, якія выконваюцца творчай элітай у цэлым і пісьменніцкім асяроддзем у прыватнасці, нельга ацэньваць выключна рублём".

На думку Ігара Бузоўскага, тэма празмернай камерцыялізацыі творчасці і тым больш пытанняў, увязаных з узаемадзеяннем творчай эліты Саюзнай дзяржавы, павінна не проста абмяркоўвацца, яе неабходна паставіць у парадак дня як адну з прыярытэтных. Ён адзначыў, што сучасныя эканамічныя ўмовы, вядома ж, дыктуюць свае прыярытэты, аднак без падтрымкі творчыя сілы не змогуць выконваць тыя сацыяльныя функцыі, якія гістарычна былі ўскладзены на іх грамадствам. "Недастатковае разуменне гэтых рэчаў прыводзіць да расхіствання і дэградацыі не толькі асобна ўзятых творчых аб'яднанняў, а, упэўнены, і каштоўнасцей, што з'яўляюцца дзяржаўнымі ўстоямі, якімі мы павінны не проста даражыць, але і змагацца за іх", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Бузоўскі запэўніў, што расходы дзяржавы на падтрымку сацыяльна значнай літаратуры павінны быць захаваны і адэкватны выклікам часу. "Друкаванае слова, якое застанецца ў стагоддзях, - гэта работа на будучыню, гэта падмурак для будучага развіцця дзяржавы", - сказаў ён.

Такую ж пазіцыю дзяржава займае і адносна сродкаў масавай інфармацыі. "Нам перыядычна навязваецца, што яны павінны быць поўнасцю самаакупнымі, - адзначыў Ігар Бузоўскі. - Але пра якую самаакупнасць можа ісці размова, калі мы гаворым пра сацыяльныя, культуралагічныя функцыі? Гэта затратныя рэчы, яны вяртаюцца з цягам часу. Манетызацыя адбываецца праз дзясяткі гадоў. Але калі гэты фундамент мы разбурым, разбурыцца наша будучыня".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.