Вы тут

5 ідэй для восеньскiх вакацый


Ваш такі чаканы працоўны адпачынак выпаў на восень? Не варта засмучацца і псаваць сабе настрой! Варыянтаў вясёлага баўлення часу таксама шмат, і, каб вас не ахапіў залацістачырвоны восеньскі сум, мы падкажам, куды адправіцца па пазітыўныя эмоцыі.


Заняцца спортам

Не варта праводзіць свой адпачынак толькі пасіўна. Тым больш залатой восенню, калі сама прырода кліча пагуляць па прыгожаму рознакаляроваму парку, няспешна прабегчыся па алейцы, пакатацца на ровары, або бадзёра крочыць штодзень з палкамі ў руках (скандынаўская хадзьба зараз вельмі папулярная!). Галоўнае, не паддавацца ляноце! Вось убачыце, за некалькі актыўных заняткаў фігура падцягнецца, а настрой палепшыцца. Паверыце ў свае сілы, хутка адчуеце асалоду і ўвойдзеце ў рытм. А там, чаму б і не працягнуць заняткі пасля адпачынку?


Працягнуць лета

Вы спытаеце: гэта як? Усё зусім проста: адправіцца ў цёплыя краіны. У Італіі і Іспаніі з першых дзён восені мора становіцца халаднаватым, таму аматарам камфортнай для купання тэмпературы вады лепш перабрацца крыху на поўдзень. Вось Грэцыя, Кіпр сустрэнуць вас тэмпературай +25 градусаў па Цэльсію. І калі вы рашаеце ляцець у Грэцыю, лепш выбірайце буйныя астравы, накшталт Крыта, дзе і восенню захоўваецца вельмі цёплае і бязветраннае надвор’е. У Турцыі купальны сезон будзе доўжыцца па лістапад, таму і сюды можна смела ляцець па любімай многімі сістэме "ўсё ўключана". Калі вы не аматары пасіўнага адпачынку на пляжах, то смела адпраўляйцеся ў экскурсійныя туры па Еўропе. Шматлікія славутасці старажытных гарадоў нададуць станоўчых эмоцый ажно да наступнага адпачынку.


Пазнаць Беларусь

Калі адпачынак за мяжой вам не па кішэні – не бяда. Павандраваць і зрабіць неспадзяваныя адкрыцці можна і на Беларусі. Цудоўная нагода пазнаёміцца з непаўторнымі славутасцямі нашых гарадоў і мястэчак. Варта толькі разгарнуць карту і пракласці маршрут. Можна запісацца на экскурсіі і паехаць у вандроўку з групай і гідам. Беларускія турфірмы распрацавалі апошнім часам шмат цікавых пазнавальных інтэрактыўных праграм, дзе вы зможаце быць не проста староннім назіральнікам, а актыўным "удзельнікам" мінулых падзей. Напрыклад, можаце адправіцца ў госці да лепельскага балотнага Цмока, або на пошукі прывідаў каралевы Барбары (дарэчы, у беларускіх замках розныя прывіды сустракаюцца), або нават зазірнуць на вяселле да князя Ягайлы і Соф’і Гальшанскай у Лідскі замак. Выбар за вамі! 


 Асвоіць новае рамяство 

Адпачынак – гэта шмат вольных дзянькоў. Падчас іх справядліва аддаліццца ад хатніх клопатаў і пачаць займацца тым, пра што даўно марылі: вывучаць  замежную мову, запісацца на курсы фатографаў, наведаць майстар-класы па макіяжу ці манікюру, звязаць новы шалік, разабрацца ў акордах для гітары… Варыянтаў безліч! Разнастайныя курсы, школы, адукацыйныя цэнтры ёсць як у вялікіх, так і ў маленькіх гарадах, трэба толькі дасканала ўсё разведаць. Нават калі не знайшлі "ў рэале" для сябе занятак па душы, не хвалюйцеся – у інтэрнэце больш чым дастаткова папулярных відэаўрокаў, галоўнае – быў бы на іх час…


Папесціць сябе СПА працэдурамі

Напрыклад, запісацца на масаж, гразевыя абгортванні, пілінг, жамчужныя або хвойныя ванны. З-за напружанай працы і хатніх клопатаў на гэтыя прыемнасці многім не хапае часу. А між іншым, СПА-працадуры актывізуюць працэсы абмену рэчываў, паляпшаюць кровазварот, выводзяць таксіны з арганізма і паляпшаюць агульнае самаадчуванне. Скарыстайцеся такім падарункам лёсу!  

Хрысціна ХІЛЬКО

Друкуецца ў часопісе "Алеся"

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.