Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Датэрмiновая перамога футбалiстаў з Барысава ў чэмпiянаце краiны i поспех гандбольнага СКА ў Кубку ЕГФ.


1. Футбалiсты барысаўскага БАТЭ за пяць тураў да фiнiшу чэмпiянату Беларусi забяспечылi сабе званне чэмпiёна краiны. У Лунiнцы ў матчы 25-га тура барысаўчане абыгралi мiкашэвiцкi «Гранiт» 1:0 i ў 13-ы раз (11-ы запар) заваявалi «золата» чэмпiянату краiны.

— Матч трымаў усiх у напружаннi да фiнальнага свiстка. Рады, што ў такой гульнi аказалiся пераможцамi. Як бы там нi было, усё роўна лiчу, што перамогу мы заслужылi. Да апошнiх секунд спрабавалi iсцi наперад — i былi ўзнагароджаны за гэта забiтым мячом. Удвая прыемна, што гэта здарылася ў мяне на радзiме. Хачу таксама павiншаваць усiх, хто перажываў за нашу каманду, маiх бацькоў, сяброў. Вялiкi iм дзякуй, што падтрымлiвалi нас, — адзначыў пасля матчу галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковiч.

У iншых паядынках наваполацкi «Нафтан» на сваiм полi адолеў «Крумкачоў» — 1:0, мiнскае «Дынама» перайграла аднаклубнiкаў з Брэста — 2:1, «Славiя» на сваiм полi была мацнейшая за «Iслач» — 2:1. Матч без забiтых галоў прайшоў у Салiгорску, дзе мясцовы «Шахцёр» сустракаўся з «Мiнскам» — 0:0. «Тарпеда»-БелАЗ перайграў гасцей з гродзенскага «Нёмана» — 1:0. «Слуцк» дома адолеў «Вiцебск» — 2:1, а «Гарадзея» i «Белшына» разышлiся мiрам — 1:1.

2. Гандбалiсты мiнскага СКА прабiлiся ў трэцi квалiфiкацыйны раўнд Кубка ЕГФ. Пасля гасцявога паражэння ад аўстрыйскага «Харда» (25:28) на пляцоўцы Палаца спорту «Уручча» армейцы ўзялi пераканаўчы рэванш — 31:25. Самым вынiковым у складзе пераможцаў стаў Мiкiта Вайлупаў, якi закiнуў 10 мячоў.

— У Мiнску гулялi больш мабiльна, зладжана. Упор рабiлi на абарону: эфектыўнасць контратак сведчыць, што нездарма, — пракаментаваў перамогу сваiх падапечных рулявы СКА Iгар Папруга.

Дар'я ЛАБАЖЭВIЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: БАТЭ: трынаццацiразовыя!

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.