Вы тут

Саўмін абмеркаваў эфектыўнасць работы прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі


Аб эфектыўнасцi работы дрэваапрацоўчых арганiзацый з улiкам праведзенай мадэрнiзацыi, аказанай дзяржаўнай падтрымкi i задач па знiжэннi сабекошту прадукцыi iшла размова падчас пасяджэння Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прайшло пад старшынствам прэм'ер-мiнiстра Андрэя Кабякова.


Як адзначыў кiраўнiк урада, у адпаведнасцi з рашэннямi Прэзiдэнта i ўрада Рэспублiкi Беларусь 9 прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасцi перададзены ва ўпраўленне Банка развiцця. А 10 чэрвеня афiцыйна зарэгiстраваны холдынг арганiзацый дрэваапрацоўчай прамысловасцi. Паводле яго слоў, аб'яднанне прадпрыемстваў у холдынг стварыла ўмовы, якiя дазваляюць праводзiць узгодненую фiнансавую, iнвестыцыйную i вытворчую палiтыку, у тым лiку ў частцы продажу гатовай прадукцыi, арганiзацыi маркетынгавай, лагiстычнай дзейнасцi, дыверсiфiкацыi вытворчасцi, павышэння канкурэнтаздольнасцi прадукцыi.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што ўсяго па рашэннях кiраўнiка дзяржавы летась прадпрыемствам дрэваапрацоўкi аказана дзяржаўная падтрымка ў памеры 128 млн рублёў (з улiкам дэнамiнацыi), а за 8 месяцаў 2016 года — 2,6 млн рублёў. Разам з тым, паводле слоў прэм'ер-мiнiстра, на прадпрыемствах дрэваапрацоўкi iснуе шэраг нявырашаных праблем, якiя патрабуюць прыняцця канкрэтных мер. У тым лiку па паляпшэннi iх фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi

Загаловак у газеце: Перспектывы дрэваапрацоўкi

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.