Вы тут

Адбыўся другi з'езд Саюза пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы


У Маскве ў Дзелавым i культурным комплексе Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi прайшоў другi з'езд Саюза пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii. Поруч з дэлегатамi ад двух пiсьменнiцкiх саюзаў — Саюза пiсьменнiкаў Беларусi i Саюза пiсьменнiкаў Расii — удзел у беларуска-расiйскiм творчым форуме прынялi намеснiк Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта нашай краiны Iгар Бузоўскi i намеснiк Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Iван Бамбiза.


Надзейны падмурак

У справаздачных дакладах двух сустаршынь — Мiкалая Чаргiнца i Валерыя Ганiчава — вёўся шырокi расповед пра здзейсненае ў апошнiя гады на нiве лiтаратурнага пабрацiмства. Многiя факты сведчаць пра тое, што i традыцыi добрых стасункаў не разбураны, i наладжваюцца новыя масты дружбы. У Мiнску выдаецца часопiс саюзнай пiсьменнiцкай арганiзацыi — «Белая Вежа», дзе друкуюцца як аўтары з нашай краiны, так i паэты i празаiкi Расii, дарэчы, з многiх яе рэгiёнаў. Мiкалай Чаргiнец звярнуў асаблiвую ўвагу на супрацоўнiцта беларускiх мастакоў слова з рэгiёнамi Расii. Асаблiва выразна ў гэтым кiрунку рупяцца творцы з Гомельскай, Магiлёўскай i Вiцебскай абласных арганiзацый СПБ. I сталыя аўтары, i моладзь з Гомельшчыны — частыя госцi на расiйскiх фестывалях паэзii, мастацкага перакладу. Дарэчы, ужо выдадзена цэлая бiблiятэка кнiг, якiя нарадзiлiся ў вынiку такога беларуска-расiйскага лiтсяброўства. Генератар гэтай работы — найперш Уладзiмiр Гаўрыловiч, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СП Беларусi.

На з'ездзе можна было ўбачыць пiсьменнiкаў Расii — Алеся Кажадуба, Iвана Сабiлу, Валерыя Казакова, Аляксандра Казiнцава. Якраз яны перш-наперш вельмi шмат зрабiлi для таго, каб беларускiя пiсьменнiкi друкавалiся ў вядучых лiтаратурных мас-медыя Расii: дадатку да «Литературной газеты» — «Лад», часопiсах «Наш современник», «Сибирские огни».

Адказнасць за слова i мастацкую пазiцыю

Намеснiк Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Iгар Бузоўскi агучыў вiтанне Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi ўдзельнiкам з'езда. Наш Прэзiдэнт паслядоўна i ўважлiва звяртаецца да тых праблем i здзяйсненняў, якiя характарызуюць пiсьменнiцкую супольнасць. У 2009 годзе ён звяртаўся да новага мiждзяржаўнага грамадскага аб'яднання ў сувязi з устаноўчым з'ездам. I зараз таксама выказаў шчырыя словы падтрымкi.

Намеснiк Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Iгар Бузоўскi выклаў свой пункт гледжання на задачы, якiя пiсьменнiкам неабходна вырашаць з усiм грамадствам. Як у Беларусi, так i ў Расii. Слова пiсьменнiка мае важнае значэнне ў фармiраваннi Саюзнай дзяржавы. На фоне камерцыялiзацыi мастацтва, лiтаратуры i культуры нельга страцiць пазiцыi духоўнасцi, маральнасцi. «Кiраўнiк дзяржавы ў сваiм вiтаннi падкрэслiў адказнасць пiсьменнiка перад сваiм народам, — сказаў Iгар Бузоўскi. — I нам усiм трэба разумець гэта як адказнасць увогуле за будучыню. Ад таго, што мы знаходзiмся няхай сабе i далёка ад канфлiктаў палiтычнага кшталту, усё адно i нас павiнны хваляваць маштабы адказнасцi планетарнага характару...»

Сапраўды, як толькi аўтар таго цi iншага твора не разумее цалкам усiх працэсаў, што адбываюцца вакол, ён сам, па ўласнай вiне, аказваецца незапатрабаваным чытачом, грамадствам. Пiсьменнiк павiнен з асаблiвай увагай зазiрнуць у працэс выхавання будучых пакаленняў. У сям'i, у школе, увогуле ў грамадстве. Сёння як нiколi важна разумець: адзiн прагматызм у зносiнах з чытачом, гледачом, слухачом нiчога не варты. Традыцыi, запаветы папярэднiкаў, багаты гiстарычны досвед — каму як не пiсьменнiкам стаць на абарону ўсяго гэтага, праявiць мужнасць i адказнасць перад часам i прасторай. I, канешне ж, пры гэтым сацыяльныя функцыi лiтаратуры, пiсьменнiка не павiнны ацэньвацца адно толькi матэрыяльнымi выгадамi ў вынiку творчай працы. Iгар Бузоўскi заўважыў, што ў Беларусi i надалей будзе павялiчвацца артыкул дзяржаўных выдаткаў на сацыяльна значную лiтаратуру. Важна толькi, каб голас пiсьменнiка быў гучнейшы, каб мастацкiя творы мелi шырокi рэзананс, уплывалi на вырашэнне многiх i многiх праблем у фармiраваннi грамадства i выхаваннi чалавека. Так, iдэалогiя ў значнай ступенi якраз тым i займаецца, што кансалiдуе сiлы. I ў гэтай кансалiдацыi пiсьменнiку, грамадству i дзяржаве крочыць разам.

Пошук перспектыў

I Мiкалай Чаргiнец, i Валерый Ганiчаў, i Iван Бамбiза, i самыя розныя выступоўцы гаварылi на з'ездзе i пра моладзь. Пра яе лiтаратурныя памкненнi. Шкада, што не так шмат моладзi было ў самой зале, дзе праходзiў гэты творчы форум. Магчыма, на трэцiм з'ездзе сiтуацыя складзецца крыху iначай. Прыкладаў работы з моладдзю хапае. I ў Гомелi, i ў Брэсце, i ў розных расiйскiх рэгiёнах. А Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы не першы год ладзiць расiйска-беларускi конкурс маладых аўтараў «Мост дружбы». Па вынiках яго штогод выдаецца альманах. Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь заснавала конкурс аўтараў, якiм не болей за 35 гадоў, — «Першацвет». Да ўдзелу ў гэтым творчым праекце запрашаюцца маладыя пiсьменнiкi i з Расii. Вiдаць, работа з моладдзю, пачаткоўцамi павiнна ў большай ступенi канцэнтравацца вакол лiтаратурна-мастацкiх мас-медыя. Не ўлiчваць гэтага нельга. У Беларусi выдаюцца часопiсы «Маладосць», «Бярозка». Нядаўна ў Мiнску ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi прайшоў форум «Кнiга-Свет», на якiм для ўдзелу ў абмеркаваннi праблем лiтаратуры i чытання сабралiся лiтаратуразнаўцы, пiсьменнiкi, студэнты, настаўнiкi, бiблiятэкары. Такiх пляцовак павiнна быць як мага болей. Наспела патрэба правесцi i агульны беларуска-расiйскi семiнар маладых лiтаратараў. Чаму б не зрабiць гэта ў межах мiнскага Мiжнароднага сiмпозiума лiтаратараў «Пiсьменнiк i час»? Ён праводзiцца штогод у лютым у адзiн час з мiжнародным кнiжным кiрмашом. Прыязджае шмат пiсьменнiкаў, выдаўцоў з самых розных краiн. Будзе што паглядзець i будзе аб чым пагаварыць.

...У заключнай рэзалюцыi другога з'езда Саюза пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы ёсць такiя словы: «Пiсьменнiкi не просяць iльгот i прывiлеяў, а жадаюць быць пачутымi, абудзiць грамадскую свядомасць. У гэтым i ёсць iх служэнне грамадству, Радзiме». Хiба ж не мудрыя словы?! На з'ездзе былi абраны сустаршынi творчага аб'яднання. Iмi сталi Мiкалай Чаргiнец i Валерый Ганiчаў. Абраны праўленне i прэзiдыум Саюза. Што наперадзе? Праца. Актыўная, мастацкая праца па стварэннi тых кнiг, тых публiкацый, што будуць вартыя ўвагi чытача.

Саюз пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы быў створаны на ўстаноўчым з'ездзе ў Мiнску ў снежнi 2009 года. Галоўнай задачай тады быў вызначаны наступны кiрунак — творчасцю садзейнiчаць умацаванню сяброўскiх, палiтычных i эканамiчных адносiн памiж Беларуссю i Расiяй, памiж брацкiмi народамi.

Кастусь Ладуцька

Расiйская Федэрацыя, г. Масква

Загаловак у газеце: Адзiная прастора

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.