Вы тут

21 кастрычніка адбудзецца фінал праекта "Уладар сяла"


Яго ідэйным натхняльнікам з 2008 года выступае Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Мерапрыемства пройдзе ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна.


Фота: klich.by

Галоўныя героі рэспубліканскага фіналу папулярнага маладзёжнага праекта — шэсць сем'яў з розных куткоў краіны — пераможцы раённых і абласных этапаў конкурсу. Гэта шматдзетная сям'я Дзмітрыя і Людмілы Улога, (трое дзяцей; вёска Мокрае Пружанскага раёна); сям'я Сяргея і Юліі Адамовічаў (двое дзяцей, аграгарадок Ржаўка Бешанковіцкага раёна); сям'я Сяргея і Людмілы Свярдловых (двое дзяцей, гарпасёлак Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна); сям'я Алега і Вольгі Сінькевіч (вёска Сямернікі Ашмянскага раёна); сям'я Аляксандра і Таццяны Салата (аграгарадок Орда Клецкага раёна); шматдзетная сям'я Пятра і Кацярыны Чабатар (трое дзяцей, вёска Міхайлава Слаўгарадскага раёна). Разам са сваімі дзецьмі яны паспаборнічаюць за тытул "Уладар сяла 2016" у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.

Адкрыюць конкурсную праграму тэатралізаваныя замалёўкі "Вітаем па-беларуску". Абавязковай умовай гэтага спаборніцтва аб сямейных традыцыях, захапленнях, любімым сямейным хобі з'яўляецца прадстаўленне беларускага нацыянальнага касцюма з улікам асаблівасцяў рэгіёну (вобласці) пражывання сям'і.

Падчас прэзентацыі "Гаспадар сяла" ўдзельнікі фіналу прадэманструюць прадметы сямейнай творчасці (вязанне, выпечка, ігра на інструментах, складанне вершаў, спевы, выкананне танцаў, гульня з дзецьмі і г.д.), а таксама свае запасы, прыгатаваныя да зімы (гародніна, нарыхтоўкі і г.д.). Паспрабаваць фірмовыя стравы, з любоўю прыгатаваныя сем'ямі-удзельніцамі, змогуць усе ахвотныя. На пляцоўцы "Працуем" фіналісты праекта праявяць свой спрыт у колцы і складванні дроў (конкурс "Па дровы"), сельскагаспадарчай эстафеце "Вясковая эстафета" (хуткаснае сартаванне ўраджаю, уменне звяртацца з вілкамі і каромыслам, спрыт валодання малатком (жаночая палова), а таксама іголкай і ніткамі (кіраўнік сям'і), паспаборнічаюць у запрэжцы-распрэжцы коня (конкурс "Калядных воз").

Упершыню ў конкурсную праграму ўключаны конкурс "Лепшы гаспадар". У яго ходзе галовы сямействаў разам з майстрам-кавалём у кавальскай майстэрні будуць чаканіць манеты. Іх жонкі пад кіраўніцтвам майстра-свечніка створаць эксклюзіўныя свечкі. А вось вырабіць у ганчарнай майстэрні сямейны абярэг сваімі рукамі сужэнцам трэба будзе разам.

Традыцыйна ў агульны залік ўвойдуць і вынікі конкурсу відэаролікаў "Лепшы сельскі падворак", створаных самімі канкурсантамі. Паўдзельнічаць у галасаванні за лепшы ролік можа кожны ахвотны (падрабязнасці на brsm.by).

Адным з самых прыемных момантаў для фіналістаў конкурсу стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла 2016" — прызы і падарункі: ганаровыя дыпломы з грашовымі прэміямі ў памеры 80 базавых велічынь кожнаму фіналісту, а таксама бытавая тэхніка і іншыя сюрпрызы .

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.