Вы тут

З новага года ў аптэках можна набыць экспрэс-тэсты на ВIЧ па слiне


Простая працэдура не патрабуе забору крывi i ўсяго за 20 хвiлiн паведамляе дакладны вынiк аб наяўнасцi або адсутнасцi ВIЧ-iнфекцыi. Прастата i зручнасць сiстэмы дазваляюць выкарыстоўваць яе практычна ў любых умовах, а не толькi ў медустановах. Дакладнасць вынiку — 99 працэнтаў.


Сучасны вiд тэсцiравання даступны ўжо для маладых людзей у цэнтрах, дружалюбных падлеткам, дзе кожны ахвотны можа бясплатна i ананiмна зрабiць тэст — як звычайны, так i экспрэс, i атрымаць кансультацыю. Цяпер у Беларусi дзейнiчае 50 такiх цэнтраў, адкрытых сумесна з Дзiцячым фондам ААН i Мiнiстэрствам аховы здароўя. У цэнтрах працуюць урачы — педыятр, гiнеколаг, псiхолаг, нарколаг, дэрматавенеролаг, валеолаг. На першай кансультацыi ўрач разам з падлеткам вызначае праблему, дае рэкамендацыi i пры неабходнасцi запiсвае да спецыялiста.

Магчымасць саматэсцiравання з'явiлася ў межах спецыяльнай кампанii Аб'яднанай праграмы ААН па ВIЧ/СНIД i Дзiцячага фонду ААН «Датычыцца нават тых, каго не датычыцца», якая ахапiла сёлета ўсе абласныя гарады.

У краiне зарэгiстравана звыш 21 тысячы выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi. Большасць выяўленых выпадкаў прыпадае на ўзрост 15-49 гадоў. Паводле апошнiх звестак, ВIЧ-станоўчы чалавек, якi атрымлiвае своечасовае лячэнне, можа пражыць гэтак жа доўга, як здаровы. Пры эфектыўным лячэннi верагоднасць перадачы вiруса iншаму чалавеку значна знiжаецца. Жанчына з ВIЧ можа нарадзiць здаровае дзiця, калi своечасова даведаецца пра свой дыягназ i пачне лячэнне.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Даведацца за 20 хвiлiн

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.