Вы тут

Беларусь i Татарстан пашыраць супрацоўнiцтва ў нафтагазавай сферы


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзiдэнтам Татарстана Рустамам Мiнiханавым прапанаваў прыцягнуць «Беларуснафту» для работы ў нафтавай галiне Татарстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Паводле слоў беларускага лiдара, супрацоўнiцтва Беларусi i Татарстана ў нафтагазавай сферы з'яўляецца важным напрамкам. «Я вельмi прасiў бы вас — у нас ёсць добрая кампанiя «Беларуснафта», але аб'ёмы здабычы ў нас падаючыя. У свой час нафту выпампавалi i вывезлi з Беларусi. Таму мы хацелi б, каб наша кампанiя знайшла ў вас аб'ём работ. Паверце, гэта будзе значна танней за любыя кампанii. Каб на субпадрадах або яшчэ неяк «Беларуснафта» працавала з вамi. Думаю, улiчваючы нашы вельмi добрыя адносiны, вы знойдзеце выгадны кавалак работы для гэтай кампанii i абавязкова з выгадай для сябе», — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.

У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «Беларуснафта» мае добры вопыт работы ў iншых краiнах свету.

Кiраўнiк дзяржавы ўзгадаў аб супрацоўнiцтве з кампанiяй «Татнафта», якая адкрыла ў Беларусi сетку заправачных станцый. «Патэнцыял у нас значна большы. Мы можам дамовiцца аб больш шырокiм уключэннi вашай кампанii ў супрацоўнiцтва i рэалiзацыю вашых праектаў тут, у Беларусi. Гэта датычыцца i перапрацоўкi нафты, i продажу нафтапрадуктаў, i работы за межамi Беларусi, — заявiў Прэзiдэнт. — Хацелася б, каб вы непасрэдна мне акрэслiлi iнтарэс вашай кампанii. Канкурэнцыя цяпер вельмi высокая. I я баюся, што тут могуць быць нейкiя непаразуменнi. I не дай бог яшчэ нехта кагосьцi лабiруе на шкоду разважлiвасцi i справядлiвасцi».

«У нас два нафтаперапрацоўчыя заводы. Калi ў вас ёсць iнтарэс да работы з гэтымi прадпрыемствамi i пастаўкi нафтапрадуктаў на знешнiя рынкi, мы можам дамовiцца на прымальных умовах», — дадаў беларускi лiдар.

У сваю чаргу Рустам Мiнiханаў падзякаваў за падтрымку ў рэалiзацыi праектаў «Татнафты» ў Беларусi. «Мы гатовы яшчэ пабудаваць чатыры сучасныя станцыi, — сказаў ён. — «Татнафта» працуе, пастаўляе нафту. Але сёння мы павiнны ўжо глядзець у бок больш глыбокай iнтэграцыi. Магчыма, нейкiя нафтахiмiчныя праекты».

«Нам цiкава развiццё нафтахiмiчнага блока. Тым больш, у «Татнафты» ёсць шынная вытворчасць. Мы атрымлiваем кампаненты для шын з Беларусi. Тут нам патрэбна больш глыбокая ўзаемавыгадная iнтэграцыя. Мы шмат чулi, што вашы нафтавiкi — прафесiяналы i маюць канкурэнтную цану па аказаннi сэрвiсаў. Такое даручэнне мы дадзiм i будзем прыцягваць беларускiх калег на сэрвiсныя працэдуры», — заявiў Прэзiдэнт Татарстана.

Загаловак у газеце: Важны напрамак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».