Вы тут

Раскрытая таямніца паходжання зуброў


З дапамогай аналізу ДНК старажытных парэшткаў зуброў навукоўцы высветлілі, што гэтыя жывёлы існуюць ужо больш за 120 тысяч гадоў, паведамляе часопіс Nature. Да гэтага гісторыя з'яўлення жывёл для навукоўцаў заставалася загадкай.


Фота: bp21.org.by

Аўстралійскі біёлаг Алан Купер разам з калегамі вывучыў геном 64 зуброў. Дзякуючы гэтаму яны высветлілі, што зубры з'явіліся шляхам скрыжавання паміж ужо вымерлымі стэпавымі бізонамі і продкамі сучаснай буйной рагатай жывёлы.

Вынікі папярэдніх даследаванняў паказалі, што зубры з'явіліся прыкладна 11,7 тысячы гадоў таму неўзабаве пасля знікнення стэпавых бізонаў. Аднак з-за адсутнасці больш старажытных парэшткаў, навукоўцы не маглі вызначыць час паходжання гэтага віду млекакормячых. Больш за тое, на многіх наскальных малюнках, якім каля 12 тысяч гадоў, намаляваныя жывёлы, якія нагадваюць сучасных зуброў, таму ў палеантолагаў не было сумневаў ва ўзросце жывёлы.

Зубры з'яўляюцца апошнімі прадстаўнікамі дзікіх быкоў ў Еўропе. У цяперашні час кожная жывёла гэтага віду ў свеце заносіцца ў племянную кнігу, якая вядзецца ў Белавежскім нацыянальным парку.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.