Вы тут

Грошы павiнны працаваць


Крэдыт МВФ для Беларусi, якi можа перавышаць $3 млрд, — самы танны з усiх магчымых да прыцягнення сродкаў, заявiў учора журналiстам першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Максiм Ермаловiч, паведамляе БЕЛТА.


«I гэта не толькi крэдыт МВФ. Да гэтага пакета прыкладаецца цэлы комплекс дадатковых iнструментаў. Гэта i пазыка Сусветнага банка на мэты развiцця. Памер гэтай пазыкi залежыць ад пакета структурных пераўтварэнняў, закладзеных у сумесную з МВФ праграму, i складае каля $200—300 млн. Гэтыя грошы iдуць непасрэдна ў бюджэт на рэалiзацыю тых цi iншых сацыяльных i эканамiчных мер», — адзначыў Максiм Ермаловiч.

Таксама не выключана магчымасць прыцягнення рэсурсаў Еўрапейскага саюза, ён традыцыйна суправаджае праграмы МВФ сваiмi крэдытнымi рэсурсамi. Такая макрафiнансавая дапамога ЕС можа складаць да $500 млн на перыяд рэалiзацыi праграмы.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?