Вы тут

Прыярытэт — занятасць насельнiцтва


Адна з галоўных задач кiраўнiкоў усiх узроўняў заключаецца ў забеспячэннi занятасцi насельнiцтва, заявiла ў час сустрэчы з працоўным калектывам Добрушскага фарфоравага завода намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Прыярытэтам для кiраўнiкоў усiх узроўняў павiнна быць работа па стварэннi новых працоўных месцаў», — лiчыць Наталля Качанава. Гэта аснова асноў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, падкрэслiла вiцэ-прэм'ер.

Наталля Качанава адзначыла, што на 1 верасня ў Беларусi створана больш за 35 тыс. новых працоўных месцаў (гадавы план — 50 тыс.). У краiне зарэгiстравана 42,6 тыс. беспрацоўных, колькасць прапанаваных вакансiй складае 37 тыс.

«Прымаемыя ўрадам меры па садзейнiчаннi занятасцi насельнiцтва даюць бачны вынiк», — падкрэслiла яна. Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу, што ўстановам сацыяльнай сферы варта надаваць больш увагi рабоце па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў, што дасць магчымасць павысiць зарплаты. Яна расказала аб рабоце па ўдасканаленнi сфер адукацыi i аховы здароўя краiны, закранула пытаннi культуры i спорту.

Пасля сустрэчы з працоўным калектывам Добрушскага фарфоравага завода Наталля Качанава правяла прыём грамадзян па асабiстых пытаннях. Вiцэ-прэм'ер таксама азнаёмiлася з работай прадпрыемства, была праiнфармаваная аб сацыяльна-эканамiчным развiццi Добрушскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.