Вы тут

Мiнчанiн разам з запчасткамi прадаваў наркотык


У сталiцы затрыманыя два мiнчанiны, якiя займалiся распаўсюджваннем гашышу.


— 30-гадовы гараджанiн арганiзаваў продаж небяспечнага наркатычнага сродку проста... у боксе аднаго са сталiчных рынкаў, дзе прадаваў аўтазапчасткi. У ходзе асабiстага вобыску i агляду памяшкання была знойдзена буйная партыя гашышу — 40 грамаў, электронныя вагi i прадметы для расфасоўкi. Затрыманы растлумачыў, што набываў наркотык у свайго знаёмага для асабiстага карыстання, а таксама для далейшай рэалiзацыi, — паведамiла прэс-афiцэр Партызанскага РУУС г. Мiнска Наталля Ганусевiч. — Увечары таго ж дня ў кватэры па вулiцы Сялiцкага пры сiлавой падтрымцы супрацоўнiкаў спецпадраздзялення «Алмаз» быў затрыманы збытчык небяспечнага наркотыку, якi прадаваў гашыш названаму наркадылеру.

Падчас агляду месца жыхарства ў 27-гадовага мiнчанiна было выяўлена каля 15 грамаў гашышу i электронныя вагi. Зараз аператыўнiкi ўстанаўлiваюць канал пастаўкi наркотыкаў i кола пакупнiкоў затрыманых. Абодва раней судзiмыя не былi. Мужчынам пагражае пазбаўленне волi тэрмiнам да 15 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без канфiскацыi.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Разам з запчасткамi прадаваў... наркотык

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.