Вы тут

Тыбецкi манах праславiўся як самы шчаслiвы чалавек на планеце


Тыбецкi манах Мацье Рыкар, якi праславiўся як самы шчаслiвы чалавек на планеце, прызнаўся, што ў свеце ёсць рэчы, якiя здольныя яго засмуцiць. Пра гэта пiша The Independent са спасылкай на iнтэрв'ю 70-гадовага будыста часопiсу GQ.


Больш за ўсё Рыкара засмучае тытул, прысвоены яму журналiстамi, якi ён лiчыць абсурдным. Манах просiць не называць яго падобным чынам, паколькi не можа адпавядаць гэтай мянушцы. «Я ведаю i больш шчаслiвых манахаў», — заявiў ён. На пытанне аб тым, як простым людзям стаць больш шчаслiвымі, Рыкар адказаў, што гэтаму спрыяюць добразычлiвасць i альтруiзм. Таксама ён парэкамендаваў вылучаць па 15 хвiлiн штодзень на разважаннi пра добрае. А пастаяннае параўнанне сябе з iншымi дае адваротны эфект. «Параўнанне забiвае шчасце», — лiчыць манах. Паводле яго слоў, шчасце — гэта навык, якi можна трэнiраваць.

Рыкар, якi здольны медытаваць некалькi дзён запар, у 2008 годзе прыняў удзел у даследаваннi Вiсконсiнскага ўнiверсiтэта. Нейрафiзiёлагi падключылi да яго цела 256 сэнсараў, якiя фiксавалi стан манаха падчас медытацыi. Доследы паказалi, што ўзровень гама-выпраменьвання, якое выпрацоўваецца мозгам Рыкара, сведчыць пра стан абсалютнага шчасця, у якiм ён знаходзiцца. Нiчога падобнага ў навуковай лiтаратуры раней не апiсвалася, i за тыя 12 гадоў, на працягу якiх вялiся назiранні, гэта быў адзiны такi выпадак. Па заканчэннi эксперымента на манаха звалiлася слава, якой ён не шукаў. Рыкар нават папрасiў духоўнага лiдара тыбецкiх будыстаў Далай-ламу дазволiць яму сысцi ад усёй гэтай мiтуснi, але той адказаў, што чалавецтва мае патрэбу ў павучаннях Рыкара. «Раз яны хочуць, каб ты быў самым шчаслiвым чалавекам, будзь iм», — сказаў Далай-лама.

Мацье Рыкар, якi нарадзiўся ў сям'i французскага фiлосафа, жыве ў адным з непальскiх манастыроў. Ён вядомы як аўтар кнiг пра будызм, перакладчык з тыбецкай мовы i фатограф. Яго кнiга «Манах i фiлосаф», перакладзеная на 21 мову, стала сусветным бестселерам.

Iван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: У пошуках шчасця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».