Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не трэба слухаць чужыя парады, арыентуйцеся на ўласныя сiлы i магчымасцi. Нездарма гаворыцца: «Хочаш, каб было зроблена добра, зрабi сам». У аўторак i ў чацвер калегi i блiзкiя наўрад цi захочуць вам без пярэчання падпарадкоўвацца, таму варта запасцiся важкiмi аргументамi i ўгаворваць, а не загадваць. У пятнiцу прыемная навiна зменiць вашы планы да лепшага. У выхадныя днi будзе карысна заняцца навядзеннем парадку дома, папярэдне выкiнуўшы з яго непатрэбны хлам.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыднi вас могуць наведаць разнастайныя iдэi, звязаныя з творчасцю i бiзнесам. I адной з важных задач будзе пастарацца зафiксаваць iх, каб не выпусцiць малапрыкметных, але не менш важных тонкасцяў. Засяроджанасць i хуткасць рэакцыi дазволяць справiцца з пастаўленымi задачамi. У аўторак непажадана пасвячаць навакольных у свае планы i задумы. У сераду лепш не канфлiктаваць з начальствам. У выхадныя можаце многае паспець, у тым лiку арганiзаваць сямейнае свята.


БЛIЗНЯТЫ. Паспрабуйце прымусiць сябе не толькi шмат працаваць, але i добра адпачыць на гэтым тыднi. Асноўны поспех гэтага тыдня ляжыць не ў сферы фiнансаў, а ў сферы адносiн. Займiцеся творчасцю, схадзiце ў тэатр цi на выставу. Не варта зацыклiвацца на пытаннях матэрыяльных дабротаў, лепш падумайце пра душу. А потым, з новымi сiламi, вы наладзiце маштабныя пераўтварэннi ў сваiм жыццi.


РАК. У панядзелак будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi — дзень выдатна падыходзiць для пачатку падарожжаў. У аўторак давядзецца адстойваць свае iнтарэсы, разлiчваючы пры гэтым толькi на сябе любiмага. У асабiстым жыццi зоркi абяцаюць пазiтыўныя перамены. Калi праявiце настойлiвасць i мэтанакiраванасць — зможаце дамагчыся поспеху ў кар'еры. Будзьце гатовыя прымаць сур'ёзныя рашэннi i адказваць за iх. Пачынаючы з сярэдзiны тыдня, пачнуць актыўна праяўляць сябе клопаты матэрыяльнага характару i хатнiя справы. Выхадныя схiляюць да камфортнага адпачынку.


ЛЕЎ. Падзеi тыдня будуць развiвацца вельмi дынамiчна, перамяшчаючы вас з аднаго поля дзеяння на iншае. Чакаецца шмат цiкавых знаёмстваў. Некаторыя з iх стануць лёсавызначальнымi. Не выключана, што новыя людзi адыграюць iстотную ролю ў пабудове вашай кар'еры, у рэалiзацыi вашых iдэй. У сераду давядзецца шмат працаваць, весцi дзелавыя перамовы. Удзельнiчаючы ў спрэчках, старайцеся захоўваць нейтральную пазiцыю, у такой сiтуацыi можа перамагчы толькi самы мудры. У выхадныя правядзiце час з дзецьмi або бацькамi.


ДЗЕВА. Першая палова тыдня будзе насычана падзеямi, дзелавымi i асабiстымi сустрэчамi. Аўторак i серада — добры час для вырашэння набалелых пытанняў, верагодна атрыманне канфiдэнцыяльнай iнфармацыi. У чацвер вашы планы, хутчэй за ўсё, будуць парушаны, можна iх i не будаваць. Пятнiца i субота — спрыяльныя днi для вырашэння магчымых сямейных праблем. Не плануйце сустрэч на выхадныя, будзе больш карысна выспацца i адпачыць.


ШАЛI. Можаце атрымаць прывабную дзелавую прапанову, якую зоркi раяць прыняць. У панядзелак верагоднае знаёмства з уплывовымi людзьмi. Калi на мiнулым тыднi вы былi дастаткова сканцэнтраваныя i ўважлiвыя, то цяпер забяспечаны поспех у рабоце, якога не асаблiва i чакалi. Намячаецца вырашэнне нейкай сур'ёзнай праблемы, якая даўно хвалявала. Пры зносiнах з блiзкiмi людзьмi будзьце максiмальна тактоўныя, сямейныя канфлiкты цяпер зусiм непатрэбныя.


СКАРПIЁН. Ёсць магчымасць выйсцi на новы ўзровень. За ўсе затрачаныя намаганнi вы будзеце ўзнагароджаныя спаўна. З'явiцца шанц знайсцi крынiцу дадатковага заробку. Надыходзiць адказны перыяд кар'ернага росту i звязаных з iм службовых i матэрыяльных дасягненняў. Адна з самых сiмпатычных рысаў вашага характару — гэта спагадлiвасць, але не дазваляйце навакольным дамагацца поспеху за ваш кошт.


СТРАЛЕЦ. Вас чакае дынамiчны i напоўнены разнастайнымi падзеямi тыдзень. Вы зараз гатовыя да новага. Але не спяшаецеся пачынаць рэалiзацыю задуманага, спачатку трэба абмеркаваць усе дэталi. У панядзелак можа з'явiцца магчымасць павысiць сваю квалiфiкацыю. У чацвер не рэкамендуецца займацца справамi, якiя патрабуюць вялiкай засяроджанасцi i адказнасцi. У пятнiцу пастарайцеся быць больш уважлiвымi, дапушчаныя ў гэты дзень памылкi будзе цяжка выправiць.


КАЗЯРОГ. Калi вы пераможаце ў сабе залiшнi скептыцызм, празмерную разважлiвасць i фармалiзм, справы пойдуць на лад: i ў працы, i ў асабiстым жыццi. Рыхтуйцеся адстойваць свае пазiцыi i погляды. Вы павiнны прытрымлiвацца нейкай мэты, тады вы можаце разлiчваць на поспех i падтрымку вышэйшых сiл у вашых пачынаннях. Хутка прынятае рашэнне ў сераду будзе спрыяць вынiкам, якiя парадуюць вас. У сярэдзiне тыдня можна чакаць павышэння па службе або прэмiю. Блiзкi чалавек можа прыгатаваць прыемны сюрпрыз у выхадныя.


ВАДАЛЕЙ. Тыдзень не падыходзiць для рашучых дзеянняў i глабальных планаў. Аднак зоркi абяцаюць вам спакой i стабiльнасць. У сераду сiтуацыя можа запатрабаваць ад вас змянiць арыенцiры i вызначыць новыя мэты на найблiжэйшую будучыню. Выразная i прадуманая лiнiя паводзiнаў у чацвер дапаможа правiльна ўспрымаць сiтуацыю, якая склалася. Яна станоўча паўплывае на настрой. Прыемная абстаноўка ў доме ў выхадныя днi паспрыяе рэалiзацыi вашых творчых задум.


РЫБЫ. У першай палове тыдня давядзецца шмат кантактаваць, але не марнуйце час на пустую балбатню. У сераду захочацца скiнуць з сябе цяжар абавязкаў, раптам надакучыць вучыцца або працаваць. На шчасце, да канца тыдня гэтае жаданне знiкне пры сутыкненнi з начальствам цi iншым аўтарытэтам. Праявiце гнуткасць розуму, каб у патрэбны момант падладзiцца пад сiтуацыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».