Вы тут

«Беларусь 5» абвясцiў кастынг у новае рэалiцi-шоу «Накаўт-раўнд»


Вас раздражняюць памылкi i шматслоўнасць спартыўных каментатараў? Манатонны бубнёж замiнае глядзець захапляльныя футбольныя матчы альбо бiятлонныя гонкi? Цяпер шанц даказаць, што вы можаце лепш, ямчэй i цiкавей, ёсць у кожнага — тэлеканал «Беларусь 5» абвясцiў кастынг у новае рэалiцi-шоу «Накаўт-раўнд».


Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто добра разбiраецца ў тэме спорту, валодае добрай дыкцыяй i пiсьменнай мовай (рускай i беларускай), а таксама здольны iмправiзаваць. «Ва ўсiх удзельнiкаў будуць роўныя ўмовы, незалежна ад полу i ўзросту», — абяцае дырэктар спартыўнага тэлеканала Аляксандр Казюкевiч.

Папярэднiя заяўкi з анкетай (яе ўзор змешчаны на сайце Белтэлерадыёкампанii) i далучаным аўдыяфайлам-самапрэзентацыяй (не больш чым на 3 хвiлiны) прымаюцца на электронны адрас sport.belarus5@gmail.com.

Ацэньваць уменнi прэтэндэнтаў будуць як прафесiяналы — дзеючыя каментатары i запрошаныя госцi, так i ўласна тэлегледачы «Беларусь 5», меркаванне якiх паўплывае на вызначэнне пераможцы праекта. Найлепшаму з лепшых прапануюць стаць каментатарам спартыўнага тэлеканала.

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Спаборнiцтвы для... каментатараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».