Вы тут

На наступным тыдні сіноптыкі абяцаюць мокры снег


Даволі моцны парывісты вецер і дажджы чакаюцца на гэтыя выхадныя, паведамляе галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Праўда, у пятніцу тэрыторыя Беларусі застанецца яшчэ пад уплывам зоны павышанага атмасфернага ціску і толькі ў заходнія раёны завітае франтальны раздзел. Удзень будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны ападкаў не будзе, толькі ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, у асобных раёнах магчымы парывы да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 4—9 цяпла. У выхадныя атмасферныя франты пачнуць гаспадарыць у нас ужо паўсюдна, толькі па паўночным усходзе яшчэ захаваецца ўплыў антыцыклону.

Таму ў суботу ўначы ў заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны чакаюцца дажджы. Адчуванне кепскага і халоднага надвор'я будзе максімальным, бо дыскамфорту дадасць моцны вецер, парывы якога па паўночным захадзе могуць дасягаць 15—18 м/с. Самыя складаныя ўмовы надвор'я ў гэтыя дні чакаюцца ўначы, калі тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а па паўночным усходзе пры невялікай воблачнасці паветра тэрмометр апусціцца да мінус 1—5 градусаў. Удзень будзе ад плюс 2 да плюс 8 градусаў.

У нядзелю таксама чакаецца некамфортнае надвор'е, калі на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы. Уначы і раніцай па паўночным захадзе магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — 2—8 цяпла, а па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 10 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, на пачатку наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі. У панядзелак і аўторак краіна будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах з мокрым снегам, таму месцамі магчымы галалёд. У асобных раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15—18 м/с.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пранізлівы вецер разам з дажджом

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.