Вы тут

Самы вялікі ў свеце гадзіннік усталююць у Маскве


Купал канцэртнай залы, якая будуецца на тэрыторыі дзелавога цэнтра «Масква-Сіці», будзе ўяўляць сабой велізарны гадзіннік з перабягаючай светлавой стрэлкай, а сам будынак зробяць падобным на інкруставаную шкатулку з гадзіннікавым механізмам.


Фота: globallookpress.com

Дыяметр гадзінніка на купале канцэртнай залы складзе 64 метры. Дах і фасад будынка будуць служыць цыферблатам. Мяркуецца, што гадзіннік можна будзе ўбачыць як з усіх вежаў «Масква-Сіці», так і з узроўню зямлі.

Атрыум галоўнага ўваходу ў канцэртную залу аформяць як адкрыты гадзіннікавы механізм, эскалатары стылізуюць пад сціснутыя спружыны, удакладняецца ў паведамленні. У будынку, акрамя сцэнічных памяшканняў, размесцяцца рэстараны і бары, пляжны клуб, фітнес-цэнтр і мастацкія галерэі.

Завяршыць будаўніцтва канцэртнай залы ў Сіці плануецца ў 2017 годзе.

На сёння самым вялікім у свеце лічыцца гадзіннік дыяметрам 43 метры, устаноўлены на адным з хмарачосаў комплексу Абрадж аль-Бейт ў Мецы.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».