Вы тут

Баевікі ІД забілі больш за 20 чалавек у Кіркуку


Баевікі экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" атакавалі ўрадавыя ўстановы ў горадзе Кіркук на поўначы Ірака. Ахвярамі нападу сталі па меншай меры шэсць паліцэйскіх і 16 мірных жыхароў.


Фота: Reuters

Самі баевікі страцілі забітымі не менш за 12 чалавек.

Напад быў здзейснены ў пятніцу на досвітку. Падкантрольныя ісламістам СМІ сцвярджаюць, што баевікі захапілі гарадскую адміністрацыю Кіркук і гасцініцу ў цэнтры горада, але ўлады горада гэта адмаўляюць.

Па дадзеных уладаў, нападу падверглася электрастанцыя, якая будуецца побач з горадам, дзе і загінулі 16 мірных грамадзян. Некаторыя з іх былі іранцамі, бо будаўніцтвам станцыі кіруе іранская кампанія.

У самім горадзе ісламісты, па дадзеных уладаў, выбралі сваімі мэтамі органы дзяржаўнай улады і паліцэйскія ўчасткі. Смяротнікі здзейснілі самападрывы побач з трыма паліцэйскімі ўчасткамі і офісам палітычнай партыі.

У Кіркуку ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Па сведчаннях відавочцаў, з некаторых раёнаў горада да гэтага часу чутная страляніна, а па вуліцах свабодна ходзяць баевікі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.