Вы тут

У выніку сутыкнення аўтобуса з маршруткай у Каіры загінулі 7 чалавек


У сталіцы Егіпта - Каіры - аўтобус сутыкнуўся з маршрутным таксі. У выніку сем чалавек загінулі, яшчэ шасцёра атрымалі траўмы. Пра гэта паведамляе партал навінаў Ahram Online.


Фота: Reuters

Аварыя адбылася ў раёне Мадынат Наср. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў найбліжэйшыя бальніцы. Двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Паводле статыстыкі, у 2015 годзе ў выніку ДТЗ загінулі звыш 14,5 тысяч грамадзян Егіпта. Як адзначае партал навінаў, асноўнай прычынай аварый у краіне становяцца дрэнны стан дарог, зношаная інфраструктура і адсутнасць кантролю за выкананнем правілаў дарожнага руху.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.