Вы тут

Прадпрыемства сельгастэхнікі ў Свіслацкім раёне - на мяжы закрыцця


Запатрабаваная калісьці арганізацыя сёння прыносіць прыбытак толькі на паперы. У рэальнасці ж - вялізныя даўгі і арыштаваныя рахункі. Нават прадаць лішнюю маёмасць тут не могуць - для афармлення дакументаў на аб'екты проста няма грошай.


Фота: techpro.com

Калісьці прадпрыемства сельгастэхнікі ў Свіслачы лічылася адным з найбуйнейшых у раёне. Тут былі майстэрні, уласная кацельня, цяпліцы і нават басейн. Сёння з 300 супрацоўнікаў засталося толькі 65. Велізарная тэрыторыя ў 21 гектар пустуе. Пабітыя вокны, кінутыя станкі, паламаная тэхніка і ў дадатак арыштаваныя рахункі. Арганізаваць не могуць нават падвоз рабочых - на тэхагляд аўтобуса проста няма грошай.

ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».