Вы тут

Сталіца на тры дні стала цэнтрам рэкламных тэхналогій


Сталіца на тры дні стала цэнтрам рэкламных тэхналогій, дызайну і маркетынгу. У Мінску трэці год запар праходзіць выстава «Мятны леў». У Палацы спорту сабраліся дзясяткі рэкламных, брэндынгавых і медыйных агенцтваў, паліграфічных прадпрыемстваў, вытворцаў сувенірнай прадукцыі з Беларусі, Польшчы, Расіі і Швейцарыі.


За некалькі хвілін да ўрачыстага адкрыцця выставы начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Барышнікава расказала журналістам, што канцэпцыя развіцця рэкламнага рынку Беларусі ўжо знаходзіцца на ўзгадненні ў зацікаўленых структурах. Адметна, што ў гэты раз ініцыятыва па фарміраванні канцэпцыі перададзена бізнесу. «Раней канцэпцыя ад пачатку і да канца распрацоўвалася дзяржорганамі. Сёння існуюць тры асацыяцыі рэкламных арганізацый. У інтарэсах бізнесу мы прапанавалі яго прадстаўнікам унесці свае варыянты. Яны і прапанавалі неабходныя меры, якія трэба прыняць для далейшага пашырэння рэкламнага бізнесу», — патлумачыла Ірына Барышнікава.

Кажучы аб існуючых адміністрацыйных бар'ерах на рэкламным рынку краіны, Ірына Барышнікава адзначыла, што ў Беларусі адсутнічаюць асноўныя з іх — ліцэнзаванне і сертыфікацыя рэкламы. «Рэклама з'яўляецца інфармацыйнай крыніцай, якая ўплывае на спажыўцоў. Таму ў краіне прадугледжана ўзгадненне рэкламы лекавых сродкаў і медыцынскіх паслуг і тэхнікі, знешняй рэкламы. Іншых бар'ераў няма», — патлумачыла Ірына Барышнікава.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Айчынная рэклама без бар'ераў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?