У Лунiнцы адначасова прапалi 17-гадовы хлопец i яго равеснiца. Аб знiкненнi сына ў мiлiцыю заявiла мацi, прыкладна ў той жа час у райаддзел звярнуўся бацька непаўналетняй дачкi. У кожнай сям'i занепакоены фактам, што дзiця сышло з дому, знаходзiцца невядома дзе, на сувязь з роднымi не выходзiць.
Аказалася, што абое з'яўляюцца навучэнцамi Лунiнецкага дзяржаўнага полiтэхнiчнага каледжа, вучацца на трэцiм курсе i сiмпатызуюць адно аднаму. Як паведамiў начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Брэсцкага УУС Сяргей ДУЧЭНКА, мiлiцыянеры супаставiлi факты i вырашылi, што маладыя людзi збеглi з дому разам. Тым больш, што дзяўчыне ў хуткiм часе належала на тры месяцы накiравацца ў Магiлёў у спецустанову. Яна пяць разоў затрымлiвалася супрацоўнiкамi мiлiцыi за ўжыванне спiртнога ў грамадскiх месцах. Вось i вырашылi гора-закаханыя не разлучацца, нарабiўшы клопату бацькам i мiлiцыi.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».