Вы тут

Магілёў рыхтуецца да тэатральнай прэм'еры «Скарына»


Улічваючы, што ў наступным годзе мы адзначаем 500-гадовы юбілей з першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны «Псалтыр», падзея вельмі сімвалічная.


Рэ­жы­сёр Са­ўлюс Вар­нас з ге­ро­я­мі спек­так­ля.

Тэкст драмы ў двух дзеяннях напісаны рэжысёрам абласнога драмтэатра Саўлюсам Варнасам у суаўтарстве з беларускім драматургам Мікалаем Рудкоўскім. Вакол асобы легендарнага першадрукара заўсёды было шмат таямніц і загадак. Аўтары збіраюцца паказаць сваё бачанне жыцця і падзвіжніцтва знакамітага героя. Нагадаем, што спектакль быў прапанаваны на суісканне гранта Прэзідэнта Беларусі ў галіне культуры.

Ролю нацыянальнага героя ў маладым узросце сыграе таленавіты акцёр магілёўскага тэатра Іван Трус, у сталым — заслужаны артыст Расіі Аляксандр Палкін. На ролю каханай майстра — Маргарыты выбрана Юлія Ладзік. Гэта, дарэчы, яе першая знакавая работа на магілёўскай сцэне. У пастаноўцы заняты амаль увесь калектыў тэатра. Акцэнт у спектаклі робіцца на духоўных якасцях героя, яго імкненні зразумець Стваральніка. Саўлюс Варнас абяцае шмат нечаканасцяў і інтрыг. На сцэне ўсё пачынаецца з таго, што Мефістофель (яго вобраз увасобіў заслужаны артыст РБ Васіль Галец) спакушае... Францыска Скарыну. Заінтрыгаваны? Як будуць адбывацца падзеі далей, стане вядома ўжо 11 лістапада. Менавіта на гэты дзень запланавана прэм'ера.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад Францыска да ФаУста

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».