Вы тут

Пяць гадоў спатрэбiлася, каб асудзiць масквiча па мянушцы «Расiя»


Пяць гадоў спатрэбiлася, каб па беларускiх законах асудзiць масквiча па мянушцы «Расiя».


Яшчэ ў 2009 годзе мужчына прыйшоў нападпiтку ў iнтэрнэт-кавярню ў Бабруйску i пачаў патрабаваць доўг у таварыша, з якiм быў знаёмы 10 гадоў. Для высвятлення адносiн яны выйшлi на вулiцу, дзе масквiч дастаў з-пад курткi ружжо i для ўпэўненасцi стрэльнуў убок. Даўжнiк паспрабаваў вярнуцца ў памяшканне, але чалавек з ружжом перагарадзiў яму дарогу i прыставiў зброю да горла. I толькi, калi ахвяра пад страхам пазбаўлення жыцця паабяцала вярнуць 200 долараў на наступны дзень, змянiў гнеў на мiласць. Аднак таварыш не стаў болей выпрабоўваць лёс i звярнуўся ў мiлiцыю.

Як паведамiла старшы памочнiк пракурора Магiлёўскай вобласцi Алена Шумейка, Генеральнай пракуратурай Расiйскай Федэрацыi было задаволена хадайнiцтва Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь аб выдачы абвiнавачанага для прыцягнення яго да крымiнальнай адказнасцi на тэрыторыi нашай дзяржавы. Суд Бабруйскага раёна i горада Бабруйска асудзiў раней судзiмага жыхара Масквы за вымаганне (частка другая артыкула 208 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь). Абвiнавачаны вiну не прызнаў, але суд, улiчваючы абставiны справы i асобу падсуднага, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 5 гадоў i 1 месяца пазбаўлення волi з адбываннем тэрмiну ў папраўчай калонii ва ўмовах строгага рэжыму без канфiскацыi маёмасцi.

Нэлi ЗIГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Расiю» выдалi беларусам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.