Вы тут

Наша краiна прыме другiя Еўрапейскiя гульнi


Такое рашэнне агучана на 45-й Генеральнай асамблеi Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў, якая ў гэтыя днi праходзiць у Мiнску.


Но­вы ла­га­тып Еў­ра­пей­скiх алiм­пiй­скiх ка­мi­тэ­таў  быў прад­стаў­ле­ны на Ге­на­самб­леi ў Мiн­ску.

Найбуйнейшы турнiр Старога свету ўпершыню прайшоў летась у сталiцы Азербайджана — Баку. На Еўрапейскiх гульнях разыгралi 253 камплекты ўзнагарод i прынялi ўдзел 5730 спартсменаў з пяцiдзесяцi краiн Еўропы. Спаборнiцтвы атрымалi сусветнае прызнанне i цудоўныя водгукi спартсменаў, таму сталi традыцыйнымi i цяпер будуць праводзiцца кожныя чатыры гады.

Учора стала вядома, што ў 2019-м лепшыя атлеты Еўропы збяруцца ў нас, у Мiнску. Гэта спартыўнае свята без сумненняў падорыць беларусам чарговую порцыю радасцi, сустрэчы са сваiмi кумiрамi, а краiне яшчэ большую вядомасць у свеце.

Адзначым, што Беларусь атрымала права на правядзення Еўрагульняў большасцю галасоў. У блiжэйшы час краiне трэба будзе стварыць арганiзацыйны камiтэт i ў цесным супрацоўнiцтве з адпаведнымi камiсiямi ЕАК скласцi планы па падрыхтоўцы вялiкай спартыўнай падзеi.

— Перакананы, што Беларусь у стане арганiзаваць Еўрапейскiя гульнi на належным узроўнi, яны паслужаць добрай падрыхтоўкай да летняй Алiмпiяды ў Токiа i дазволяць з'яднаць дух еўрапейскiх спартсменаў, — адзначыў выконваючы абавязкi прэзiдэнта ЕАК Янiс Качыянчыч.

У тым, што наша краiна зможа выдатна правесцi найбуйнейшы турнiр, няма сумненняў i ў нашых суседзяў. Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Украiны, член выканкама Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта, у мiнулым вядомы спартсмен Сяргей Бубка выказаў упэўненасць у правiльнасцi выбару.

— У Мiнску ўжо маецца добра развiтая iнфраструктура: сучасныя спарткомплексы, дастатковая колькасць гатэляў адпаведнага ўзроўню. Таму выдаткi на арганiзацыю другiх Еўрапейскiх гульняў будуць не такiя вялiкiя, як у iншых краiнах. Не трэба рыхтаваць персанал, валанцёраў — усё гэта ў Мiнску ёсць, — запэўнiў Сяргей Назаравiч.

Што да бюджэту, то на правядзенне першых Еўрапейскiх гульняў у Баку было выдаткавана 1,12 мiльярда долараў. Вiцэ-прэзiдэнт НАК Азербайджана Чынгiз Гусейнзадэ адзначыў, што гатовы садзейнiчаць перадачы вопыту калегам з Беларусi.

— Мы будзем рады дапамагчы Мiнску арганiзаваць гэту вялiкую падзею. Як толькi ўтворыцца арганiзацыйны камiтэт,  дамовiлiся, што будзем падтрымлiваць сувязь. Калi з'явіцца неабходнасць, спецыялiсты з Азербайджана прыедуць у Мiнск, каб дапамагчы ў падрыхтоўцы i правядзеннi другiх Еўрапейскiх гульняў, — расказаў Гусейнзадэ.

Нагадаем, у Баку 149 спартсменаў прадставiлi Беларусь. Менавiта наш дуэт сiнхранiстак (Ганна Шульгiна i Дамiнiка Цыплакова) адкрыў спаборнiцкую праграму Еўрапейскiх гульняў-2015. У скарбонцы зборнай — 43 медалi: 10 залатых, 11 сярэбраных i 22 бронзавыя. У медальным залiку наша краiна заняла 7-е месца.

Даведка:

Рашэнне аб правядзеннi Еўрапейскiх гульняў было прынята ў снежнi 2012 года на 41-й Генеральнай асамблеi Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў. Тады 84 працэнты краiн падтрымалi гэтае рашэнне. Згодна з iнфармацыяй Аргкамiтэта першых Еўрапейскiх гульняў у Баку, асвятлялi спаборнiцтвы каля 3000 журналiстаў (з iх 900 замежных), а трансляцыю забяспечвалi 50 тэлерадыёкампанiй па ўсiм свеце. На продаж было вынесена 600 тысяч бiлетаў, а ў падрыхтоўцы да Гульняў прымалi ўдзел каля дваццацi тысяч валанцёраў.

Лепшага вынiку на турнiры дамаглася зборная Расii, заваяваўшы 164 медалi, сярод якiх 79 залатых, 40 сярэбраных i 45 бронзавых.

Дар'я Лабажэвiч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Свята кантынента

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.