Вы тут

Самалёт "Белавія", які ляцеў з Кіева ў Мінск, вярнулі назад


Учора, 21 кастрычніка, самалёт Боінг 737-800 авіякампаніі "Белавія", які выконваў рэйс В2-840 па маршруце Жуляны (Кіеў) — Мінск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. На борце знаходзілася 136 пасажыраў і 6 членаў экіпажа, паведамляе афіцыйны сайт кампаніі.


У адпаведнасці з раскладам ў 15.25 самалёт вылецеў з Міжнароднага аэрапорта "Жуляны" ў Мінск. У 15.36 за 50 кіламетраў да ўваходу ў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь камандзіру паветранага судна паступіла ўказанне ад дыспетчара кіравання паветранага руху раённага цэнтра "Кіеў", якое ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху "Украэрарух", аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын. Таксама было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі. Камандзір паветранага судна выканаў указанне і ў 15.37 прыступіў да зніжэння.

У 15.55 самалёт авіякампаніі "Белавія" прызямліўся ў міжнародным аэрапорце "Жуляны". Пасля пасадкі з борта паветранага судна праваахоўнымі органамі Украіны быў зняты адзін пасажыр, які з'яўляецца грамадзянінам Арменіі.

Пасля дазапраўкі ў 16.37 рэйс В2-840 вылецеў у Мінск і паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у 17.33 па мясцовым часе.

Праваахоўнымі органамі Украіны дадзены пасажыр быў адпушчаны і вылецеў у 19.00 рэйсам B2-830 авіякампаніі "Белавія" ў Мінск.

"Белавія" мае намер патрабаваць з ГП "Украэрарух" кампенсацыі выдаткаў, звязаных з вяртаннем самалёта ў міжнародны аэрапорт "Жуляны", паведамілі ў кампаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?