Вы тут

Скульптуры львоў упрыгожылі мост праз Днепр у Магілёве


Скульптуры львоў упрыгожылі Пушкінскі мост ў Магілёве, паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.


Фота: belta.by

Мантаж скульптур, аўтарам якіх з'яўляецца Андрэй Вараб'ёў, праводзіўся ў Магілёве сёння раніцай. Спецыялісты ўстанавілі іх на гранітныя пастаменты. Львы будуць сустракаць і праводзіць аўтамабілістаў і мінакоў з боку вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта. Дзве фігуры малююць звяроў, якія стаяць на лапах і абапіраюцца на шар, а дзве іншых прадстаўленыя ў ляжачым выглядзе.

Ідэю ўстаноўкі скульптуры львоў, які з'яўляецца сімвалам Магілёва, раней прапанаваў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў. Гарадскія ўлады і аўтар праекта Андрэй Вараб'ёў пастараліся стварыць не проста памятны знак, а зрабіць унікальны арт-аб'ект, які прыцягне ўвагу гасцей і стане гонарам для саміх гараджан.

Асноўныя будаўнічыя работы па рэканструкцыі транспартнай развязкі з мастом на скрыжаванні вуліц Чалюскінцаў і праспекта Пушкіна ў Магілёве былі пачаты ў чэрвені 2015 года. Фінансаванне вялося за кошт сродкаў бюджэту горада Магілёва і Банка развіцця Беларусі. Увесці ў строй цалкам аб'ект пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі плануюць у пачатку лістапада бягучага года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.