Вы тут

Кампанія "Інклюзіўная Беларусь" стартуе цырымоніяй пасадкі дрэва


Кампанія "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ўбаку ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця" стартуе ў Мінску з урачыстай цырымоніі пасадкі дрэва, паведамілі ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.


Фота: kp.by

Цырымонія адбудзецца на тэрыторыі Лошыцкага парку 24 кастрычніка - у 71-ю гадавіну Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У мерапрыемстве прымуць удзел пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, дыпламатычнага корпуса.

Цэнтральнай тэмай кампаніі "Інклюзіўная Беларусь" з'яўляецца Мэта ўстойлівага развіцця нумар 10 - зніжэнне няроўнасці. Кампанія накіравана на павышэнне інфармаванасці грамадства аб бар'ерах і няроўнасці, на барацьбу з стыгматызацыяй слабаабароненых груп насельніцтва.

У гэты ж дзень у холе Палаца Рэспублікі адкрыецца выстаўка агенцтваў ААН у Беларусі. Сярод запрошаных - прадстаўнікі дзяржструктур, прыватнага сектара, грамадскіх арганізацый, слабаабароненых груп насельніцтва.

Дзень ААН завершыцца інклюзіўным канцэртам у Малой зале Палаца Рэспублікі. У ім прымуць удзел прадстаўнікі слабаабароненых груп насельніцтва, артысты, паслы добрай волі ААН у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».