Вы тут

На парламенцкіх выбарах у Літве перамог Саюз сялян і зялёных


Партыя "Саюз сялян і зялёных Літвы" перамагла ў другім туры выбараў у Сейм (парламент) краіны.


Фота: gursesintour.com

Паводле дадзеных, атрыманых Галоўнай выбарчай камісіяй пасля паўночы з усіх 1122 участкаў 68 выбарчых акругаў, прадстаўнікі Саюза сялян і зялёных заваявалі 35 парламенцкіх мандатаў.

Саюз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты Літвы атрымалі 11 мандатаў, Рух лібералаў - 6, Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы - 4, партыя "Парадак і справядлівасць" - 3, Выбарчая акцыя палякаў Літвы - саюз хрысціянскіх сем'яў - 3, Партыя працы - 2.

Падчас паўторнага галасавання мандаты атрымалі і 4 самавылучаныя кандыдаты.

Сейм Літвы складаецца з 141 дэпутата, 71 з іх абіраюцца наўпрост у аднамандатных акругах, 70 - у шматмандатнай акрузе па партыйных спісах.

delfi.lt

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.