Вы тут

Сербія можа стаць ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі


Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч сустрэлася з кіраўніцтвам Бялградскага сайма - дырэкцыяй Бялградскай выставачнай кампаніі і заснавальнікамі 61-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Удзел у перагаворах прынялі дырэктар Бялградскага сейма Данка Селіч і гендырэктар Бялградскай кніжнай выстаўкі Зоран Аўрамавіч.


Гаворка ішла аб больш цесных кантактах беларускіх і сербскіх кнігавыдаўцоў. Не выключана, што ў бліжэйшыя гады Сербія стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў таксама браў удзел у сустрэчы. Ён адзначыў важнасць падпісання пагаднення аб больш цесным супрацоўніцтве нашых краін менавіта ў галіне кнігавыдання.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што ў далейшым беларускі бок прасіў бы зарэзерваваць для яго большыя выставачныя пляцоўкі ў Бялградзе. І надалей Беларусь гатова выступаць у Бялградзе на кніжнай выстаўцы Ганаровым госцем. І ў Беларусі чакаюць большае прадстаўленне сербскай кніжкі. Дзверы для гэтага шырока адчынены.

Кірыл Ладуцька, г. Бялград, Сербія. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.