Вы тут

Старонкі гісторыі БДУ будуць сабраны ў электронным фотаархіве


Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю рэктар ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка.


 Thinktanks.by

"Юбілейная дата універсітэта (БДУ на днях спаўняецца 95 гадоў. - Заўвага. БЕЛТА) - гэта падстава для асэнсавання яго багатай і насычанай гісторыі. Да знамянальнай падзеі мы рыхтуем два ўнікальныя праекты: "Электронны фотаархіў БДУ" і сайт "Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта", - сказаў Сяргей Абламейка.

Фотаархіў будзе ўяўляць сабой сховішча электронных дакументаў, што ўзнаўлялі як сучасныя будні БДУ, так і дні амаль стогадовай даўнасці. Тут размесцяцца фатаграфіі рэктараў універсітэта, акадэмікаў, ганаровых прафесараў, здымкі студэнтаў і выкладчыкаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У архіве можна будзе знайсці і фота карпусоў універсітэта, датаваныя рознымі гадамі. Многія прадстаўленыя работы з'яўляюцца эксклюзіўнымі, рэдкімі.

Сайт "Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта" дазволіць увекавечыць самыя яркія і важныя падзеі ў жыцці ўніверсітэта. Лёсавызначальныя моманты гісторыі БДУ ўзнаўляюцца праз прызму прафесійнай дзейнасці яго рэктараў, знакамітых супрацоўнікаў і выпускнікоў. На сайце размешчана рубрыка "Гэты дзень у гісторыі БДУ", дзе адлюстровываюцца падзеі, якія адбыліся ў гэты дзень у папярэднія гады.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».