Вы тут

Рэгулярныя медабследаваннi — асноўнае ў ракавым процiстаяннi


Раннiх спецыфiчных сiмптомаў у раку няма. Калi штосьцi вiдавочна дрэннае ўжо ёсць, то гэта можа быць паказчык нават чацвёртай стадыi. Аднак сёння магчыма выяўляць анкалагiчнае захворванне ў самым пачатку, калi чалавек адчувае сябе абсалютна здаровым.


З павелiчэннем працягласцi жыцця будзе расцi i анкалагiчная захваральнасць, таму што яна цесна звязана са старэннем. «Створаная сiстэма работы анкалагiчнай службы на раённым, мiжраённым, абласным i рэспублiканскiм узроўнях скiравана цяпер на паляпшэнне ранняй дыягностыкi i прафiлактыку, — кажа намеснiк дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М.М. Аляксандрава Наталля АНТОНЕНКАВА. — Дзейнiчаюць скрынiнгавыя праекты па выяўленнi раку малочнай залозы, шыйкi маткi, прастаты i каларэктальнага раку ў абсалютна здаровых. Пазней скрынiнг можна будзе распаўсюдзiць на ўсё насельнiцтва. Знiжэнню смяротнасцi могуць паспрыяць выяўленне i лячэнне перадракавых захворванняў, бо пухлiна з'яўляецца не знянацку, што называецца, не на пустым месцы, прадухiленне рэцыдываў анкалагiчных захворванняў, метастазаў».

Спецыялiсты адзначаюць, што лад жыцця адыгрывае ключавую ролю ў захаваннi здароўя. Проста спецыяльнай прафiлактыкi для раку няма — яна, па сутнасцi, тая ж, што i для здаровага сэрца i сасудаў. Фiзiчная актыўнасць. Харчаванне з вялiкай колькасцю клятчаткi i абмежаваннем жывёльнага тлушчу. I абавязкова — адсутнасць згубных звычак. «У некаторых аддзяленнях нашага цэнтра да 90 працэнтаў пацыентаў — гэта людзi, якiя шмат i даўно кураць, злоўжываюць алкаголем, — адзначае загадчык лабараторыi анкапаталогii цэнтральнай нервовай сiстэмы з групай анкапаталогii галавы i шыi РНПЦ анкалогii Аляксандр ЖУКАВЕЦ. — Адсюль пухлiны гартанi, слiзiстай ротавай поласцi, лёгкага, стрававода, мачавога пузыра, таму што частка канцэрагенных прадуктаў выводзiцца з мачой...»

Колькасць захварэлых у нас, як i ва ўсiм свеце, расце. I гэты рост шмат у чым абумоўлены паляпшэннем дыягностыкi. Некалi людзi памiралi з неўстаноўленай прычыны, а там мог быць i рак. Узяць хоць бы той жа рак прастаты. Развiваецца ён у пажылым узросце вельмi павольна, так што можна дажыць да глыбокай старасцi i не здагадвацца аб яго наяўнасцi. Аднак практыка правядзення скрынiнгу па гэтым вiдзе анкалогii прывяла да таго, што колiшнiя лiдары ў структуры анкалагiчнай захваральнасцi сярод мужчынскага насельнiцтва — рак лёгкага, бронхаў, трахеi — саступiлi месца раку прастаты. «Значыць, ёсць дакладны вынiк палiтыкi па барацьбе з тытунём, — заўважае загадчык аддзела арганiзацыi супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалогii Павел МАIСЕЕЎ. — Сiтуацыя па раку лёгкага ў далейшым можа палепшыцца яшчэ больш, бо ў краiнах з больш працяглым вопытам барацьбы з тытунём эфект праявiўся праз трыццаць гадоў. Знiжэння колькасцi выпадкаў раку страўнiка ўдалося дасягнуць дзякуючы паспяховаму выяўленню i вынiшчэнню хелiкабактара пiлары — прычыны язвы страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi. Разам з тым у дачыненнi да некаторых iншых лакалiзацый раку мы бачым рост. Як у выпадку з каларэктальным ракам, што звязана з працэсам ператраўлiвання ежы, нiзкай фiзiчнай актыўнасцю».

Па аналiзе крывi?

Не сакрэт, што ў кожнага чалавека ёсць гены-супрэсары пухлiн — яны адказваюць за тое, каб у арганiзме не развiвалiся анказахворваннi. Паломкi, мутацыi ў гэтых генах могуць указваць на схiльнасць да развiцця анкалогii. Але гэта не стапрацэнтная верагоднасць. Проста калi пацыент ведае пра гэта, яму трэба больш дасканала абследавацца i назiрацца.

Магчымасць даведацца аб мутацыях прадастаўлена ў Рэспублiканскай малекулярна-генетычнай лабараторыi, што працуе на базе РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii. Пра ўсю неабходную iнфармацыю аб аналiзе крывi на спадчынную схiльнасць да анказахворвання можна даведацца на сайце цэнтра. Наогул можна высветлiць такую схiльнасць па многiх лакалiзацыях, але, як правiла, падобнае абследаванне праводзiцца ў дачыненнi да раку малочнай залозы, яечнiкаў i каларэктальнага раку. Гэтыя тры формы складаюць 90 працэнтаў ад усiх пухлiн, звязаных з генетыкай.

У любым выпадку лепш спачатку пракансультавацца, каб ведаць, што шукаць. Бо ў першую чаргу ўрачы рэкамендуюць такi аналiз асобам з пэўнымi фактарамi рызыкi — наяўнасцю такой праблемы ў аднаго цi двух сваякоў першай ступенi сваяцтва, у сваяка ва ўзросце да 40 гадоў, шматлiкiя пухлiны ў сваяка.

Павышаны ўзровень маркера можа ўказваць на наяўнасць iншых, неабавязкова анкалагiчных, захворванняў. Таму пасля атрымання вынiку трэба зноў звярнуцца да спецыялiста, якi ведае, што рабiць далей.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: З тытунём змагаемся недарэмна

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.