Вы тут

Адбылася прэзентацыя кнігі «Беларусы пра Сербію і Югаславію»


У сербскім парламенце адбылася прэзентацыя кніжкі «Беларусы пра Сербію і Югаславію», якая была складзена прафесарам Іванам Чаротам. Адкрыў мерапрыемства кіраўнік парламенцкага аб'яднання «Дружба з Беларуссю» Драгамір Карыч. Ен пачаў размову з ацэнкі ўкладу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва ўмацаванне беларуска-сербскіх адносін. «Я рады бачыць развіццё сацыяльна арыентаванай палітыкі Прэзідэнта Беларусі», — адзначыў Д. Карыч. Дарэчы, дэпутацкая група «Дружба з Беларуссю» ў сербскай Скупшчыне налічвае 110 дэпутатаў.


Затым выступіў намеснік кіраўніка сербскага парламента Уладзімір Марынкавіч. Ён вітаў беларускую дэлегацыю на чале з міністрам Ліліяй Ананіч. Уладзімір Марынкавіч адзначыў, што ў парламента Сербіі добрыя адносіны з Беларуссю ўвогуле, з беларускім пасольствам у Сербіі — у прыватнасці. Таксама ён сказаў, што сербскія палітыкі ўдзячныя за наведванне Сербіі кіраўніком урада Беларусі, міністрам замежных спраў Беларусі, іншымі высокімі дзяржаўнымі асобамі нашай краіны — сапраўднага дружалюбнага партнёра Сербіі.

Паміж парламентамі Беларусі і Сербіі існуюць добрыя адносіны. «Мы, — адзначыў парламентарый, — лічым, што для нашай дружбы, умацавання сувязяў вельмі важныя гуманітарныя, культурныя сувязі». За ўклад у гэта ён выразіў асаблівую падзяку прафесару І. Чароту.

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падзякавала за магчымасць сустрэчы з членамі парламенцкай групы «Дружба з Беларуссю». «Беларусы, Беларусь, — сказала Л. Ананіч, — удзячныя за такія добрыя адносіны Сербіі, сербскага народа да нашай краіны. Беларусь заўсёды ідзе з мірам да іншых народаў, ніколі не ўступае ў канфлікты паміж краінамі і народамі». Л. Ананіч падзякавала парламентарыям Сербіі за словы высокай ацэнкі міралюбівай палітыкі нашага Прэзідэнта. «А. Лукашэнка, выступаючы на пятым Усебеларускім народным сходзе, назваў Беларусь цытадэллю духоўнасці, маральнасці. З гэтым перакананнем мы ідзём у Сербію, выстройваем адносіны з усім светам», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

г. Бялград, Сербія

Загаловак у газеце: Адзінства духоўнай прасторы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.