Вы тут

Цi знiмуць з чаргi на жыллё?


Мая дачка — малады спецыялiст. На першым месцы працы ёй далi iнтэрнат, паставiлi на ўлiк для паляпшэння жыллёвых умоў. Зараз яна збiраецца замуж. Жанiх — мiнчанiн i ў кватэры, якую арандуюць яго бацькi, ёсць свабодны пакой. Калi дачка пераедзе туды, цi знiмуць яе з чаргi на жыллё?

Л. Баравiк,

Бабруйскi раён


У адпаведнасцi з падп. 32.1 п. 32 Палажэння аб улiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16.12.2013 № 563) «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносiн», далей — Палажэнне № 563, грамадзяне здымаюцца з так званай кватэрнай чаргi ў выпадку, калi адпалi падставы для прызнання iх маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

У дадзеным выпадку вырашэнне гэтага пытання залежыць ад шэрагу абставiн. Напрыклад, калi ў кватэры, куды збiраецца пераехаць дачка, забяспечанасць агульнай плошчай перавысiць устаноўлены нарматыў для прызнання грамадзян маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (менш за 15 кв. м (у г. Мiнску — менш за 10 кв. м) на аднаго чалавека) — гэта будзе з'яўляцца падставай для зняцця з кватэрнага ўлiку. Калi ж жылое памяшканне дадзена наймальнiку на ўмовах дагавора найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, якi складзены на тэрмiн працоўных (службовых) адносiн, то ў адпаведнасцi з падп. 3.1.6 п. 3 Палажэння № 563 тыя, хто пражываюць у такiм жылым памяшканнi, прызнаюцца маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, што будзе з'яўляцца падставай для захавання кватэрнага ўлiку за маладым спецыялiстам па месцы працы.

Вiктар САВIЦКI

Загаловак у газеце: З чаргi могуць зняць, а могуць пакiнуць

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.