Вы тут

ФПБ прапануе ўзмацніць абарону правоў працоўных


Размова аб гэтым iшла падчас рабочай сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй ФПБ Мiхаiлам Ордам.

Як паведамiў карэспандэнт БЕЛТА, пасля заканчэння сустрэчы Мiхаiл Орда растлумачыў журналiстам, што ёсць выпадкi, калi наймальнiк спрабуе сэканомiць выключна за кошт супрацоўнiкаў шляхам скрытага скарачэння або прымусу да звальнення. «Гэта адбываецца шляхам непрадаўжэння кантракта, змянення ўмоў працы», — адзначыў старшыня ФПБ. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка катэгарычна выказаўся супраць вырашэння праблемных пытанняў за кошт звальнення работнiкаў. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу, што абарона правоў працоўных — галоўная задача i аснова сацыяльнай дзяржавы.


«Мы ўнеслi прапанову, каб павысiць прававую абарону тых, хто працуе па кантракце. Прафсаюзы прапануюць наступны механiзм: калi ты адпрацаваў на кантракце год i да цябе няма нiякiх заўваг, з табой павiнен быць прадоўжаны кантракт на максiмальны тэрмiн», — сказаў Мiхаiл Орда.

Падчас сустрэчы Прэзiдэнт абмеркаваў з Мiхаiлам Ордам рэалiзацыю Генеральнага пагаднення памiж беларускiм урадам, рэспублiканскiмi аб'яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ўсе дамоўленасцi ў адпаведнасцi з дакументам павiнны выконвацца. «Мы прапануем адрэгуляваць гэтыя пытаннi ў заканадаўстве, каб узмацнiць абавязацельства па выкананнi ўзятых на сябе абавязкаў», — дадаў кiраўнiк федэрацыi.

Кiраўнiк дзяржавы падрабязна цiкавiўся, як праходзiць мадэрнiзацыя структуры ФПБ. На думку Прэзiдэнта, работа ў гэтым напрамку павiнна прадаўжацца ў адпаведнасцi з вопытам вядучых краiн. Аптымiзуюцца ўсе галiны эканомiкi, i прафсаюзы не могуць застыць на месцы i быць у баку ад гэтага працэсу.

Мiхаiл Орда таксама праiнфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб становiшчы Мiнскага мотавелазавода, стане вытворчасцi i сiтуацыi ў працоўным калектыве. «Мы выказалi свае прапановы, як гэта вытворчасць павiнна далей працаваць i развiвацца. Адзiн галоўны, неаспрэчны момант — завод нi пры якiх абставiнах не можа быць згорнуты», — упэўнены старшыня ФПБ.

Загаловак у газеце: Абаранiць правы працоўных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».