Вы тут

Перапіс насельніцтва пройдзе 4—30 кастрычніка 2019 года


Адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам. Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Пры гэтым прыцягненне часовага перапіснога персаналу плануецца на бязвыплатнай аснове з вызваленнем ад працы ці вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва з захаваннем месца работы (пасады) і вучобы, сярэдняга заробку (стыпендыі), выплаты пенсіі, дапамогі.

Часовы перапісны персанал таксама атрымае права на добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў. Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемства, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб'ектыўных вынікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?