21 Кастрычнік, субота

Вы тут

Незалежны экзамен: узважыць усе «за» і «супраць»


Магчымасць правядзення праз некалькі гадоў нацыянальнага экзамену для выпускнікоў 11-х класаў разглядаюць у Міністэрстве адукацыі. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» расказаў міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ.


У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць правядзення ў 2019-2020 навучальным годзе незалежнай атэстацыі за 9-ты клас, а ў 2021-2022 навучальным годзе — нацыянальнага экзамену ў 11-ым класе. Па словах міністра, пытанні ўдасканалення форм здачы экзаменаў абмяркоўваюцца пастаянна, але абсалютна справядлівай і карэктнай формы пакуль яшчэ не прыдумалі. Ёсць прапановы па ўдасканаленні выпускных іспытаў. Асабліва актуальна гэта стала пасля ўвядзення ў школах профільнага навучання.

Форму нацыянальнага экзамену прапануецца зрабіць камбінаванай, але аснову яго будзе складаць цэнтралізаванае тэсціраванне. Першая частка гэтага іспыту стане праверкай ведаў «за школу», а другая частка будзе абавязковая для тых, хто сабраўся паступаць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. У ёй прапануецца акрамя пісьмовых адказаў, увесці і вусныя. Гэтую частку, магчыма, будуць распрацоўваць самі ўніверсітэты ў залежнасці ад спецыфікі спецыяльнасці, на якую прэтэндуе абітурыент. Напрыклад, сёння ўсе заданні ў тэсце па матэматыцы аднолькавыя і для тых, хто здае гэту дысцыпліну на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, і для тых, хто паступае на юрыдычныя спецыяльнасці.

У другую частку нацыянальнага экзамену ўвойдуць розныя формы, разлічаныя на вывучэнне здольнасцяў абітурыента ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці, у тым ліку і гутарка.

Па словах міністра, ужо сёння абітурыенты пры паступленні больш чым на 200 спецыяльнасцяў здаюць дадатковыя іспыты ў залежнасці ад спецыфікі ВНУ. Сярод іх — спартыўныя, ваенныя, творчыя спецыяльнасці, а таксама журналістыка.

— Мы пачынаем шырокае абмеркаванне гэтых прапаноў: плануюцца сустрэчы з дэпутатамі, настаўнікамі, выкладчыкамі, бацькоўскай грамадскасцю, — паведаміў міністр.

Што да ўвядзення незалежнай атэстацыі за курс базавай школы, то гэта прапанова выказвалася яшчэ пры абмеркаванні ўнясення паправак у Кодэкс аб адукацыі. Не сакрэт, што ў цяперашніх выпускных экзаменах за курс базавай школы, якія праводзяць «свае» ж настаўнікі, ніхто сэнсу не бачыць, паколькі яны пазбаўлены аб'ектыўнасці. Да незалежнай атэстацыі паступова пераходзяць у многіх краінах. У Расійскай Федэрацыі абавязковая дзяржаўная выніковая атэстацыя дзевяцікласнікаў таксама ажыццяўляецца на незалежнай аснове.

Як варыянт, школьнікам могуць быць прапанаваны стандартызаваныя заданні, якія правяраюцца камп'ютарам, але экзаменацыйная работа абавязкова павінна змяшчаць і заданне творчага характару, якое будзе правярацца незалежным педагогам.

Усе ўпэўненыя, што будучыня — за незалежнымі формамі ацэньвання. Але яшчэ ёсць час узважыць усе «за» і «супраць» і падрыхтаваць і дзяцей, і педагогаў да экзаменацыйнага новаўвядзення...

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.