Вы тут

Анатоль Курылец назначаны генеральным дырэктарам ХК "Дынама-Мінск"


Анатоль Курылец назначаны генеральным дырэктарам ХК "Дынама-Мінск", раней ён займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы сталічнага клуба, паведамілі ў прэс-службе мінскай каманды.


Старшыня Наглядальнага савета клуба Ігар Шуневіч адзначыў яго вялікі жыццёвы і кіраўніцкі вопыт. "Сітуацыю, пры якой больш за год хакейны клуб працуе без генеральнага дырэктара, здаровай не назавеш. Члены Наглядальнага савета не раз выказвалі занепакоенасць такім становішчам, прапаноўваліся розныя варыянты, як можна было б запоўніць вакансію. У выніку мы прыйшлі да аптымальнага, на мой погляд, рашэння - назначыць на адказную пасаду чалавека, які мае вялікі кіраўніцкі і жыццёвы вопыт. Анатоль Курылец прайшоў вялікі шлях у органах правапарадку ад камандзіра ўзвода да намесніка міністра ўнутраных спраў. Апошнія паўтара года ён займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы "Дынама-Мінск". За гэты час паспеў унікнуць ва ўсе напрамкі дзейнасці клуба, вывучыць унутраныя адміністрацыйныя і камерцыйныя працэсы. У ходзе службовых камандзіровак Анатоль Курылец наведаў больш як дзясятак арэн КХЛ, наладзіў сувязі з кіраўнікамі Лігі і іншых клубаў", - сказаў Ігар Шуневіч.

Гэта назначэнне не прадугледжвае рэвалюцыйных змяненняў у стратэгіі развіцця клуба. "Дынама-Мінск" прадоўжыць рухацца ў выбраным напрамку, дабіваючыся высокіх спартыўных рэзультатаў і прадаўжаючы заставацца базавым клубам нацыянальнай зборнай. Што датычыцца Паўла Леанідавіча Бурбы, які выконваў абавязкі генеральнага дырэктара, то ён прадоўжыць работу ў клубе і будзе курыраваць спартыўны напрамак, прэс-службу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».