Вы тут

Прэзідэнт падкрэслівае важнасць развіцця адносін з Заходняй Еўропай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць развіцця адносін з Заходняй Еўропай. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы новых паслоў у Германіі і Румыніі.


Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся асабістымі якасцямі і вопытам назначаемых дыпламатаў. Ён асабліва падкрэсліў важнасць таго, каб пасольствы і МЗС у цэлым не проста прадстаўлялі краіну за мяжой, а самым актыўным чынам садзейнічалі развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з іншымі дзяржавамі. "Ад тавараабароту, як галоўнага паказчыка, нікуды не дзецца. Прадстаўляць краіну давядзецца, але адказваць перад сваёй краінай давядзецца за канкрэтны тавараабарот. Таму што гэта валюта, грошы. Гэта галоўнае пытанне жыцця нашай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Назначаючы пасла ў Германіі, Прэзідэнт падкрэсліў важнасць развіцця адносін у гэтым напрамку, а таксама з Заходняй Еўропай у цэлым. "Націск будзе і на яго вялікі, і на пасольства ў плане актывізацыі. Гэта нават не актывізацыя - там трэба ажыццяўляць прарыў, выкарыстоўваючы ўсе фактары і метады работы", - адзначыў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, таксама важна, каб кіраўнікі рознага ўзроўню былі не толькі добрымі выканаўцамі, але мелі і сваю пазіцыю, погляд на вырашэнне тых ці іншых пытанняў, дзейнічаючы пры гэтым у адпаведнасці з інтарэсамі дзяржавы. "Нам маўклівыя кіраўнікі не патрэбны. Яны павінны выказваць сваю пазіцыю, адстойваць яе. Не абараніў - значыць, нейкі пункт гледжання мацнейшы быў. Але свой пункт гледжання, асабліва ў пасла, павінен быць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей запэўніў Прэзідэнта, што абодва дыпламаты з'яўляюцца адказнымі і прафесіянальнымі людзьмі і маюць дастатковы вопыт для эфектыўнай работы на названых пасадах.

Уладзімір Макей таксама канстатаваў, што Германія становіцца адным з важнейшых партнёраў Беларусі і займае даволі канструктыўную і прагматычную пазіцыю як у сферы палітычнага ўзаемадзеяння, так і ў пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Пэўная актывізацыя адносін па розных напрамках адбываецца і ў супрацоўніцтве з Румыніяй.

Як паведамлялася, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў ФРГ назначаны Дзяніс Сідарэнка. Андрэй Грынкевіч назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Румыніі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».