Вы тут

Раёны з'яўляюцца асноўным звяном з пункту гледжання жыцця людзей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдзяліць пільную ўвагу развіццю ў раёнах інфраструктурных прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што раёны з'яўляюцца асноўным звяном не толькі з пункту гледжання адміністрацыйнага падзелу краіны, але і жыцця людзей. 

Прэзідэнт канстатаваў, што пасля распаду СССР развіццю інфраструктурных прадпрыемстваў у раёнах не ўдзялялася належнай увагі. Таму менавіта на гэты складнік была накіравана яго ўвага ў час нядаўніх рабочых паездак па рэгіёнах. "Калі ў старшыні райвыканкама як гаспадара ў раёне няма пад рукамі будаўнічай арганізацыі, калі няма абслуговых арганізацый, пачынаючы ад райснаба, нафтабазы і заканчваючы сельгастэхнікай, значыць, цяжка разлічваць на эфектыўную, нармальную работу. Ды і людзям трэба аказваць паслугі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Была пастаўлена вельмі сур'ёзная задача - аднавіць усё, што было, і ўзняць на больш высокі ўзровень", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта даручэнне датычыцца ўсяго спектра абслуговых арганізацый.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў звярнуць увагу на матэрыяльную сферу ў раёнах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.