Вы тут

Прэзідэнт заклікае сканцэнтравацца на эфектыўнай рабоце


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным спыніць размовы наконт неабходнасці рэфармавання ў той ці іншай сферы, а сканцэнтравацца на эфектыўнай практычнай дзейнасці і рэалізацыі пастаўленых задач. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.


"Без навядзення парадку і дысцыпліны, асабліва цяпер, мы далёка не рванём. Спыніце ўсялякія размовы наконт нейкага рэфармавання, яшчэ нечага. Трэба працаваць з тым, што ёсць. А рэфармаванне - гэта ўдасканаленне. Бачыце, што нешта не так, - удасканальвайце, рабіце, але нічога не ламайце", - сказаў Прэзідэнт.

"У крызіс ніхто нічога не ламае, ды і ламаць няма чаго. Ёсць прадпрыемствы - яны павінны працаваць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Выкіньце з галавы, што сёння трэба ўсё раздзяліць, падзяліць, прыватызаваць, і ўсё само сабой пойдзе. Нікуды нічога не пойдзе, калі працаваць не будзем".

"Трэба прымусіць кожнага на сваім рабочым месцы рабіць тое, што ён павінен рабіць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.