Вы тут

Прэзідэнт абазначыў стратэгічную задачу ў сельскай гаспадарцы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў раёнаў у сферы сельскай гаспадаркі ўдзяліць прыярытэтную ўвагу вываду праблемных прадпрыемстваў на ўстойлівую работу. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.


"Трэба вельмі сур'ёзна рыхтавацца да наступнага года. Ён будзе асаблівы. Ніхто ні за кім хадзіць і ўгаворваць не будзе. І вам не трэба ехаць туды, куды не трэба (я маю на ўвазе на сельгаспрадпрыемствы, у сельскія раёны). Не трэба туды ехаць лішні раз. Едзьце туды, дзе дрэнна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, як правіла, у кожным раёне ёсць адно-два сельгаспрадпрыемствы, якія патрабуюць пільнай да сябе ўвагі. "Бярыцеся за іх. Астатнія, вядома, трымайце ў полі зроку. Не глядзіце, прыватныя яны (прыватызаваныя) або дзяржаўныя. Вы за іх адказваеце, і ўсе кіраўнікі павінны быць строга падначалены вам і выконваць тыя патрабаванні, якія ўстаноўлены законамі ў нашай дзяржаве", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.