Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў з юбілеем народную артыстку БССР Любоў Каспорскую


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку БССР Любоў Каспорскую. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Вы набылі вядомасць як праніклівая камерная свявачка, а створаныя Вамі сцэнічныя вобразы пакінулі яркі след у сэрцах слухачоў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Больш за 30 гадоў Вы з'яўляецеся адным з вядучых педагогаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сакрэтамі майстэрства, ведамі і вопытам. Многія з Вашых выхаванцаў сталі выдатнымі спевакамі і артыстамі".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што высокай ацэнкі заслугоўвае шматгадовая творчая дзейнасць Любові Каспорскай, накіраваная на захаванне і развіццё лепшых традыцый айчыннай вакальнай школы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?