Вы тут

Фіналістаў акцыі «Сям'я! Служым разам!» ушанавалі ў Гомелі


Згуртаваць службоўцаў і прадэманстраваць, што служба ў міліцыі не перашкода сямейнаму шчасцю, — такія мэты ставілі арганізатары акцыі Міністэрства ўнутраных спраў «Сям'я! Служым разам!», якая прайшла ў дзявяты раз. Спачатку ва ўсіх падраздзяленнях МУС у абласцях выбралі самых дастойных. На гэтым этапе ў аглядах-конкурсах прынялі ўдзел больш за 300 сем'яў. Потым, пры правядзенні рэспубліканскага этапу, самых лепшых адзначылі каштоўнымі падарункамі і кветкамі.


— Служыць разам — гэта не абавязкова насіць пагоны, — адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Кобрусеў. — Гэта азначае яшчэ і дзяліць усе радасці і нягоды, падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, ганарыцца сваёй сям'ёй і абранай прафесіяй. Моцны тыл значыць для нас вельмі многа.

Перад пачаткам мерапрыемства можна было пазнаёміцца з разгорнутай выставай службовай тэхнікі, элементаў узбраення і рыштункам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Сваё майстэрства прадэманстравалі навучэнцы спецыялізаваных спартыўных школ. Падчас канцэрта кіраўнікі МУС Гомеля ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага дзіцячага конкурсу малюнкаў на міліцэйскую тэматыку, выказалі падзяку шматдзетным сем'ям, якія прыехалі ў Гомель з усіх рэгіёнаў краіны. Не засталіся без увагі і сем'і, якія працягваюць міліцэйскую дынастыю.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Моцны тыл гарантуе ўпэўненасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».