Вы тут

Праект «Студэнт на тыдзень» запускаюць у БДУ


Яго iнiцыятарам выступiў Студэнцкi Саюз БДУ. Стартавай пляцоўкай стане Iнстытут журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта. На пяць дзён (з 31 кастрычнiка па 4 лiстапада) тры адзiнаццацiкласнiкi сталiчных школ прымераць на сябе ролю студэнтаў журфака.


Патэнцыяльным абiтурыентам трэба будзе не толькi слухаць лекцыi, але i выконваць практычныя заданнi. Таксама школьнiкi пазнаёмяцца з пазавучэбным жыццём факультэта, наведаюць «Дзень першакурснiка — 2016».

Падчас удзелу ў праекце падлеткi будуць весцi блог на партале studlive.by, дзе апiшуць свае студэнцкiя буднi, уражаннi i падзеляцца планамi на будучыню. Гэтыя публiкацыi абiтурыенты змогуць падаць у прыёмную камiсiю пры паступленнi на спецыяльнасцi Iнстытута журналiстыкi. Стаць удзельнiкам праекта можа любы старшакласнiк, якi наведвае ў iнстытуце гадавыя падрыхтоўчыя курсы. Акрамя таго, кандыдаты павiнны напiсаць эсэ «Я выбiраю журфак». Аўтары лепшых работ i стануць «студэнтамi на тыдзень».

Куратарам праекта выступiў аддзел маладзёжных праграм i праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ.

— Што тычыцца планаў на блiжэйшую будучыню, хацелася б, каб гэтая iнiцыятыва выйшла за рамкi факультэцкага маштабу i стала агульнаўнiверсiтэцкай, — падкрэслiвае начальнiк аддзела Наталля КАПАЦЭВIЧ.

Надзея НIКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад блога — да журфака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?