Вы тут

БДУ — лідар ў краіне па колькасці дзеючых праектаў праграмы Эразмус +


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт выйграў у 2016 годзе новыя міжнародныя праекты па праграме Еўрапейскага Саюза Эразмус + «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі». Усяго беларускія ВНУ атрымалі фінансаванне для шасці праектаў, пяць з якіх — на рахунку БДУ.


У Беларускім дзяржаўным універсітэце будуць рэалізоўвацца наступныя праграмы: «Прыкладная вучэбная праграма па асваенні касмічнай прасторы і інтэлектуальных робататэхнічных сістэмах», «Павышэнне інавацыйных кампетэнцый і прадпрымальніцкіх навыкаў у галіне інжынернай адукацыі», «Садзейнічанне развіццю кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі», «Навучанне дронам» і «Гарманізацыя незалежнага кантролю якасці сумесных адукацыйных праграм у краінах-партнёрах».

Два першыя з пералічаных праектаў арыентаваны на распрацоўку адукацыйных праграм у такіх сферах, як беспілотныя паветраныя лятальныя апараты, робататэхнічныя сістэмы і аэракасмічныя тэхналогіі.

Наступныя дзве праграмы накіраваны на развіццё прадпрымальніцкіх і інавацыйных кампетэнцый студэнтаў. Вельмі важным з'яўляецца той факт, што пры рэалізацыі гэтага праекта асобная ўвага будзе надавацца вывучэнню меркаванняў беларускіх працадаўцаў, якія прадстаўляюць розныя сектары нацыянальнай эканомікі.

Апошні праект прысвечаны праблеме забеспячэння якасці сумесных адукацыйных праграм. Гэта тэма з'яўляецца вельмі актуальнай для Беларусі, якая робіць першыя крокі на шляху распрацоўкі адукацыйных праграм, што рэалізуюцца сумесна з замежнымі партнёрамі.

Такім чынам БДУ стаў абсалютным лідарам у краіне па колькасці дзеючых праектаў праграмы Эразмус +. Усяго тут рэалізуецца ўжо дзевяць такіх праектаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Аэракасмічныя тэхналогіі... для студэнтаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».