Вы тут

З 1 лiстапада па 31 сакавiка ўстанаўлiваецца забарона на вылаў сома


З 1 лiстапада па 31 сакавiка па ўсёй краiне ўстанаўлiваецца забарона на вылаў звычайнага сома.


 

Яна датычыцца як прамысловай, так i аматарскай лоўлi. Забарона ўводзiцца з мэтай захавання папуляцыi, паколькi ў зiмовы перыяд сом становiцца лёгкай здабычай.

Зрэшты, у нашых вадаёмах водзяцца i рыбы, якiя халадоў зусiм не баяцца. Напрыклад, у прадстаўнiкоў сямейства ласасёвых, да якiх адносяцца чудскi сiг i еўрапейская рапушка, позняй восенню пачынаецца перыяд нерасту. У сувязi з гэтым лоўля чудскога сiга забараняецца з 1 лiстапада па 15 снежня, а еўрапейскай рапушкi — з 15 лiстапада па 20 снежня.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У сома — час адпачынку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?