Вы тут

Адрыў Клiнтан ад Трампа дасягнуў двухзначнай лічбы


Паводле даных новага апытання, праведзенага па заказе тэлеканала АВС, за два тыднi да выбараў падтрымка Клiнтан складае 50%, Трампа — 38%.


Падзенне рэйтынгу кандыдата-рэспублiканца СМI звязвае з негатыўнай рэакцыяй выбаршчыкаў на яго стаўленне да жанчын i адмовай паведамiць, цi прыме ён вынiкi выбараў. На сённяшнi дзень гэта самы высокi паказчык падтрымкi Клiнтан i самы нiзкi рэйтынг Трампа. Вынiкi апытання адпавядаюць даным аб'яднанага апытання CNN Poll of Polls, якi спалучае даныя шасцi iншых апытанняў грамадскага меркавання. Па апытаннi CNN, падтрымка Клiнтан складае 48%, Трампа — 39%. Папярэдняе апытанне ABC было праведзена 13 кастрычнiка. Тады Клiнтан апярэджвала Трампа ўсяго на 4%.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.